ЁВА 3:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навошта дадзена сьвятло чалавеку, шлях якога зачынены і якога Бог атачыў змрокам? Біблія (пераклад А.Бокуна) Якая радасьць чалавеку, перад якім шлях закрыты і якога Бог атачае цемраю? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) [Навошта святло] чалавеку, дарога якога ўтоена і якога Бог акружыў цемраю? |
і ставіш у калодку ногі і прасочваеш усе сьцежкі мае, - гонішся па сьлядах ног маіх.
Палкі Ягоныя прыйшлі разам і скіравалі дарогу сваю да мяне і разьмясьціліся вакол намёта майго.
«Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою».
Як жа кажаш ты, Якаве, і выказваеш, Ізраіле: «дарога мая схавана ад Госпада, і дзея мая забытая ў Бога майго»?
За тое вось Я загараджу дарогу яе цернямі і абгараджу яе плотам і яна ня знойдзе сьцежак сваіх,