і сказаў: «Божа мой! Я ў сораме і ганьбе, каб узьняць, Божа мой, аблічча маё да Цябе, бо беззаконьні нашыя памножыліся вышэй галавы, і правіны нашыя вырасьлі аж да неба.
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго мейце на прыкмеце і ня мейце справы з ім, каб быў асаромлены; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто часам не паслухае слова нашага з ліста гэтага, такога майце на прыкмеце ды не сябруйце з такім, каб быў асаромлены. |
і сказаў: «Божа мой! Я ў сораме і ганьбе, каб узьняць, Божа мой, аблічча маё да Цябе, бо беззаконьні нашыя памножыліся вышэй галавы, і правіны нашыя вырасьлі аж да неба.
Ня слухаў я голасу настаўнікаў маіх, і не прыхіляў я вуха майго да тых, што вучылі мяне.
І спыніліся залевы, і дажджу вясновага не было, але было ў цябе чало жанчыны чужаложнай і ты страціла сорам.
Ці засаромеліся яны, што брыдоту рабілі? Але сорамам яны не саромеюцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго яны ўпадуць сярод тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведаю іх, спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.
Ня слухае голасу, не прыймае настаўленьня, на ГОСПАДА не спадзяецца, да Бога свайго не набліжаецца.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён саромецца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым вернецца».
Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці лаяльнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!
І сэрца ягонае яшчэ больш [зьвернута] да вас, калі ён узгадвае паслухмянасьць усіх вас, як вы прынялі яго са страхам і дрыжаньнем.
І памятай, што ты быў нявольнікам у Эгіпце, і будзеш захоўваць і выконваць пастановы гэтыя.
Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
І калі гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб яно было прачытана ў Ляадыкейскай царкве; і тое, якое з Ляадыкеі, прачытайце і вы.
Дык хто гэта адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які Духа Свайго Сьвятога нам даў.
Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,
слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас.
Перакананы ў паслухмянасьці тваёй, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым кажу.
Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.
Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэньня, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце,