Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім.
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вам ня цесна ў нас; а ў сэрцах вашых цесна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вам не цесна ў нас, але цесна ў вашых сэрцах. |
Таксама цябе Ён выбавіць з цясноты на прастору, дзе няма ўціску, і будзе поўнае тлушчу ўсё на стале тваім.
Лепш тое, што бачаць вочы, чым тое, куды імкнецца душа. Таксама гэта — марнасьць і пагоня за ветрам.
Ты, які завешся домам Якуба, няўжо скараціўся Дух ГОСПАДА? Няўжо такія ўчынкі Ягоныя? Ці ж ня словы Мае робяць дабро для таго, хто ходзіць у правасьці?
А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?