Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы ўжо насыціліся, ужо сталіся багатымі, бяз нас валадарыце. І калі б вы так валадарылі, каб і нам з вамі валадарыць! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы перанасыціліся ўжо, вы ўжо ўзбагаціліся, вы пачалі валадарыць бяз нас. О, калі б на самай справе валадарылі, каб і мы з вамі валадарылі! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы ўжо насыціліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо валадарыце. О, каб вы сапраўды валадарылі, ды каб і мы з вамі разам маглі валадарыць! |
Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.
І сказаў прарок Ярэмія: «Амэн! Няхай так зробіць ГОСПАД! Няхай ГОСПАД споўніць слова тваё, якое ты прарочыў, вяртаючы начыньне з Дому ГОСПАДА і ўсіх выгнаных у няволю з Бабілону на месца гэтае!
Але Майсей сказаў яму: «Ці не зайздросны ты замест мяне? Каб жа ўвесь народ так прарочыў, калі дасьць ім ГОСПАД Духа Свайго!»
Гора вам, перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, якія цяпер сьмеяцёся, бо будзеце плакаць і галасіць.
А Павал сказаў: «Маліў бы я Бога, каб памалу ці памногу, ня толькі ты, але і ўсе, што слухаюць мяне сёньня, сталіся такімі, як і я, акрамя гэтых путаў».
Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.
Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя; і пра гэта і молімся, пра вашую дасканаласьць.
Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую
Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.
і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі».