I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне».
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) час плакаць і час смяяцца, час галасіць і час скакаць; |
I сказала Сара: «Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне».
І калі Каўчэг ГОСПАДА прыйшоў у горад Давіда, Міхаль, дачка Саўла, глядзела праз вакно, і ўбачыла Давіда, які скакаў і танчыў перад абліччам ГОСПАДА, і пагрэбавала ім у сэрцы сваім.
I ўзяла Мірыям прарочыца, сястра Аарона, бубен у руку сваю, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і танцамі.
У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень ліхі ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.
і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.
І сказаў ім Ісус: «Ня могуць плакаць сыны вясельля, пакуль з імі жаніх. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць посьціць.
І пачулі суседзі і сваякі ейныя, што ўзьвялічыў Госпад міласэрнасьць Сваю над ёю, і цешыліся з ёю.
Бо смутак паводле Бога робіць нязьменнае навяртаньне на збаўленьне, а смутак гэтага сьвету робіць сьмерць.
Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак.