І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
РЫМЛЯНАЎ 7:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо ведаю, што ня жыве ўва мне, гэта значыцца, у плоці маёй, добрае; бо жадаць дабра я магу, а рабіць яго - не. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я бо ведаю, што ўва мне, значыць у целе маім, не жыве добрае: бо жаданне дабра побач са мною, але, каб зрабіць дабро, – не знаходжу. |
І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: «Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?
Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.
І ўсе мы сталіся як нячысты, і ўся праведнасьць наша як заплямленая [месячнымі] адзежа, і мы ўсе вянем, як лісьце, і беззаконьні нашыя панесьлі нас як вецер.
Бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства, крадзяжы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.
Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».
Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.
Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.
Бо калі мы былі ў целе, пакуты грахоў, якія [паўставалі] праз Закон, дзеялі ў членах вашых, каб даваць плод сьмерці.
Бо цела жадае насупраць духу, а дух — насупраць целу: яны адзін аднаму працівяцца, каб вы рабілі ня тое, што б хацелі.
бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
Не таму, што я ўжо атрымаў ці ўжо споўніў [усё], але імкнуся, ці не дасягну і я таго, як мяне дасягнуў Хрыстос Ісус.
Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.
каб рэшту часу ў целе жыць не паводле чалавечых пажаданьняў, але паводле волі Божае.