ПСАЛТЫР 140:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) Іхнія правадыры рассыпаліся па скалах, і чуюць, што словы мае лагодныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку. |
Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне.
Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.
Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.
Бо я чуў зласлоўе ад многіх, жах наўкола! Яны сабраліся разам супраць мяне, яны задумалі ліхое, каб забраць душу маю.
Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)
кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
Няхай чуецца крык у дамах іхніх, бо Ты навядзеш на іх раптоўна арду злачынцаў, бо яны выкапалі яму, каб схапіць мяне, і пад ногі мае пасткі паставілі.
І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»