Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 130 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 130

1 Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!

2 Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!

3 Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць?

4 Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].

5 Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.

6 Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.

7 Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,

8 і Ён выбавіць Ізраіль ад усіх беззаконьняў ягоных.

Сачыце за намі:



Аб'явы