ПСАЛТЫР 140:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай пойдзе малітва мая, як фіміям, да аблічча Твайго, уздыманьне рук маіх - як ахвяра вячэрняя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка. |
Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.
Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
Штодзень яны перакручваюць словы мае; супраць мяне ўсе думкі іхнія, [каб учыніць мне] зло.
Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць.
Бо яны наблізілі сэрца сваё да [растаўляньня] пастак як [распаленая] печ. Пекар іхні сьпіць усю ноч, а раніцаю яна гарыць, як полымя агню.