І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец.
ПЕСЬНЯ 6:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Прыгожая ты, сяброўка мая, як Тырца, прывабная як Ерусалім, грозная як полк са сьцягамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца, харошая, як Ерусалім, грозная, нібы полк са сьцягамі! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Гожая ты, сяброўка мая, як Тэрса, прывабная, як Ерузалім, грозная, як добра ўзброеныя баявыя дружыны. |
І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец.
У трэцім годзе Асы, валадара Юды, Бааша, сын Ахіі, стаў валадаром над усім Ізраілем у Тырцы на дваццаць чатыры гады.
Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.
«Чарнявая я, і зграбная, дочкі Ерусалімскія, як намёты Кедара, як палатніны Салямона.
Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”».
«Я сплю, а сэрца маё чувае. [Вось,] голас любага майго, які стукае! “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”
“Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”»
Пляскаюць у далоні свае над табою ўсе, якія праходзяць дарогаю, сьвішчуць і ківаюць галовамі сваімі над дачкою Ерусаліму: «Хіба гэта той горад, пра які казалі: “Дасканаласьць прыгажосьці, радасьць для ўсёй зямлі”?».
І станецца ў той дзень, што Я зраблю Ерусалім цяжкім камянём для ўсіх народаў. Усе, якія будуць падымаць яго, калецтвам скалечацца, і зьбяруцца супраць яго ўсе народы зямлі.
бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.
каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.