Але [Элісэй] сказаў: «Не забівай. Ці ж мячом тваім і лукам тваім ты ўзяў іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і няхай ідуць да гаспадара свайго».
МАЦЬВЕЯ 5:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, дабро рабіце тым, што ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць і гоняць вас, |
Але [Элісэй] сказаў: «Не забівай. Ці ж мячом тваім і лукам тваім ты ўзяў іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і няхай ідуць да гаспадара свайго».
Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.
Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.
А Павал закрычаў моцным голасам, кажучы: «Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсе мы тут!»
І, укленчыўшы, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім грэху гэтага!» І, сказаўшы гэта, памёр.
Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.
Ён, зьневажаны, не зьневажаў у адказ, церпячы, не пагражаў, а перадаў [суд] Таму, Хто судзіць справядліва.
не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.
І скончыў Давід казаць словы гэтыя да Саўла, і Саўл сказаў: «Ці ж гэта голас твой, сыне мой Давід?» І ўзьняў Саўл голас свой, і заплакаў.