МАЛАХІІ 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі скажа Эдом: «Мы зруйнаваныя, але мы вернемся і адбудуем руіны», гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Яны адбудуюць, але Я зруйную, і назавуць іх межамі нягоднасьці і народам, на які загневаўся ГОСПАД на вякі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Эдом скажа: мы спляжаны, але мы адновім разбуранае, дык Гасподзь Саваоф кажа: яны пабудуюць, а Я разбуру, і назавуць іх вобласьцю бязбожнаю, народам, на які Гасподзь угневаўся назаўсёды. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Эдом так скажа: “Знішчаны мы, але зноў адбудуем тое, што знішчана” — вось, што кажа Госпад Магуццяў. — “Яны будуць будаваць, і Я развалю; і будуць іх называць “Межы бязбожнасці” і “Народ, на які ўзгарэўся гнеў Госпадаў навекі”. |
Калі Ён супакоіць, хто можа асудзіць? Калі схавае аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Будзе гэта і для народу, і для аднаго чалавека,
Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.
Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»
Нічога [ня зробіце], мусіце схіліцца сярод палонных, і ўпасьці сярод забітых. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
І яны паляцяць на плечы Філістынцаў да мора, і разам абрабуюць сыноў Усходу; на Эдом і на Мааў накладуць рукі свае, і сыны Амона будуць ім падуладнымі.
Ня згасьне яна ані ўдзень, ані ўначы, і дым ейны будзе падымацца на вякі. З пакаленьня ў пакаленьне будзе спустошана, і на вякі вякоў ніхто праз яе ня пройдзе.
Бо ап’янеў на небе меч Мой. Вось, ён зыходзіць на Эдом, на народ, які Я аддаў на закляцьце, на суд.
І ёсьць надзея дзеля будучыні тваёй, кажа ГОСПАД, і вернуцца сыны твае ў межы свае”.
Дзеля гэтага паслухайце пра намер ГОСПАДА, які Ён мае адносна Эдому, і думкі Ягоныя, якія Ён мае адносна жыхароў Тэману. Выцягнуць нават найменшых авечак, і будуць спустошаны пашы іхнія.
Адносна Эдому. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Ці ўжо больш няма мудрасьці ў Тэмане? Хіба спынілася рада разумных, і непатрэбнай сталася мудрасць іхняя?
Уцякайце, бяжыце назад, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдану, бо Я прывёў загубу Эзава на яго, час, калі наведваю яго.
І зьесьць ён жніво тваё і хлеб твой, зьесьць сыноў тваіх і дочак тваіх, зьесьць авечак тваіх і быдла тваё, зьесьць вінаграднікі твае і дрэвы фігавыя твае, зьнішчыць мячом умацаваныя гарады твае, на якія ты спадзяваўся.
Вы ўпадзеце ад мяча, і Я буду судзіць вас на мяжы Ізраіля, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я выцягну руку Маю супраць Эдому, і вынішчу ў ім чалавека і жывёлу, і аддам яго на спусташэньне, ад Тэману аж да Дэдану пагінуць ад мяча.
І Я ўчыню помсту Маю Эдому паводле гневу Майго і паводле абурэньня Майго, і яны пазнаюць помсту Маю, кажа Госпад ГОСПАД”.
І Я зраблю з цябе голую скалу, і ты станешся месцам, каб сушыць сеткі, больш ня будзеш адбудаваны, бо Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта], кажа Госпад ГОСПАД”.
Я зраблю цябе вечнай пусткаю, гарады твае ня будуць абжытыя, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны Эдому, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён перасьледаваў мячом брата свайго, утаймаваў спагадлівасьць сваю, і няспынна разьдзіраў [яго] ў гневе сваім, і лютасьць ягоная трывала заўсёды.
Я зруйную дом зімовы і дом летні, і загінуць дамы з косьці слановай, і счэзне шмат дамоў, кажа ГОСПАД.
Дзеля гэтага за тое, што вы топчаце бедных і забіраеце ў іх стравы са збожжа, [хоць] вы пабудавалі дамы з чэсанага камяня, але ня будзеце жыць у іх, вы пасадзілі прывабныя вінаграднікі, але ня будзеце піць віна з іх.
Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую?
Відзеж Абадыі. Гэтак сказаў Госпад ГОСПАД да Эдому. Вестку мы пачулі ад ГОСПАДА, і пасол між народаў пасланы: «Устаньце, і станьма на вайну супраць яго!»
За ліхадзейства супраць брата твайго Якуба пакрые цябе сорам, і ты будзеш зьнічшаны на вякі.
а Эзава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і спадчыну ягоную — цмокам пустыні.