I ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: «Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?» I сказаў: «Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой».
ЛІКІ 6:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою! Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай паглядзіць на цябе Гасподзь сьветлым тварам Сваім і ўмілажаліцца зь цябе! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай асвеціць цябе Госпад святлом твару Свайго і хай злітуецца Ён над табою! |
I ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: «Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?» I сказаў: «Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой».
У руцэ Тваёй час мой; выратуй мяне з рукі ворагаў маіх і тых, якія перасьледуюць мяне.
Шмат тых, якія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!
Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць з нас.
Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служкі Тваёй!
I сказаў [Госпад]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы».
І цяпер пачуй, Божа наш, малітву слугі Твайго і маленьне ягонае, і няхай зазьзяе аблічча Тваё над сьвятыняй Тваёй, якая спустошана, дзеля [Цябе], Госпадзе!
А цяпер, прашу, маліце аблічча Божае, каб Ён зьлітаваўся над вамі. З рук вашых было гэта, дык ці Ён прыйме аблічча каго з вас? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка [Божая] і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
усім, якія ёсьць у Рыме, улюбёным Бога, пакліканым сьвятым: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.