Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 67 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 67

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.

2 Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)

3 каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.

4 Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.

5 Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)

6 Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.

7 Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!

8 Няхай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!

Сачыце за намі:



Аб'явы