ЛІКІ 11:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж з мяне пачаўся ўвесь народ гэты, або я нарадзіў яго, што Ты кажаш мне: “Насі яго на ўлоньні тваім, як носіць карміцелька дзіцятка, і [занясі] ў зямлю, якую запрысяг бацькам іхнім”? Біблія (пераклад В. Сёмухі) хіба я насіў у чэраве ўвесь народ гэты і хіба я спарадзіў яго, што Ты кажаш мне: нясі яго на руках тваіх, як нянька носіць дзіця, у зямлю, якую Ты прысягаю абяцаў бацькам ягоным? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж з мяне пачаўся ўвесь гэты народ або з мяне нарадзіўся, што кажаш мне: “Насі яго ў сэрцы сваім, як носіць звычайна карміцелька немаўля, ды адвядзі яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго”? |
ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.
Жыві ў зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе, бо табе і насеньню твайму Я дам усе краіны гэтыя, і споўню прысягу, якой Я прысягаў Абрагаму, бацьку твайму.
I сказаў Язэп братам сваім: «Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і выведзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу».
А ў Самарыі было семдзясят сыноў Ахава. І Егу напісаў лісты, і выслаў іх у Самарыю да князёў Езрээля, і да старшыняў, і да апекуноў дзяцей Ахава, кажучы:
І загадчык дому, і начальнікі гораду, і старшыні, і апекуны паслалі да Егу, кажучы: «Мы — слугі твае, і ўсё, што ты скажаш, зробім, і ня будзем нікога рабіць валадаром. Што добрае ў вачах тваіх, рабі».
I станецца, што ўвядзе цябе ГОСПАД у зямлю Хананейца, як Ён прысягаў табе і бацькам тваім, і дасьць яе табе.
I будзе, калі ўвядзе вас ГОСПАД у зямлю Хананейца, і Хета, і Амарэя, і Хівея, і Евусэя, пра якую Ён прысягаў бацькам тваім, што дасьць табе зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, захоўвай служэньне гэтае ў месяцы гэтым.
I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.
I Я прывяду вас у тую зямлю, пра якую Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ісааку і Якубу, і дам яе вам на ўласнасьць. Я — ГОСПАД”».
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!
І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».
І Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, слугу Майго Давіда, і ён будзе пасьвіць іх. Ён будзе пасьвіць іх, і ён будзе для іх пастырам.
Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.
і ў пустыні, дзе ты бачыў, як ГОСПАД, Бог твой, насіў цябе, як носіць чалавек сына свайго, на ўсім шляху, якім вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў месца гэтае.