І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»
ЗАХАРЫІ 10:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прасіце ў ГОСПАДА дождж у час позьняга дажджу. ГОСПАД блісьне маланкаю і дасьць залеву дажджу, [дасьць] кожнаму траву ў полі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прасеце ў Госпада дажджу ў час добрай патрэбы; Гасподзь блісьне маланкаю і дасьць вам шчодры дождж, кожнаму колас на полі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прасіце ў Госпада дажджу ў час, калі дождж спазняецца. Госпад выклікае маланкі і дасць дождж з хмараў кожнай раслінцы ў полі. |
І сказаў Ільля з Тэшбы з жыхароў Гілеаду Ахаву: «Як жывы ГОСПАД, Бог Ізраіля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады ня будзе ані расы, ані дажджу, пакуль ня будзе слова з вуснаў маіх!»
Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.
І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш.
Няхай ён зыходзіць, як дождж на атаву, як кроплі дажджу, што зямля ад іх вільгатнее.
У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.
І Ён дасьць дождж на насеньне тваё, якое ты пасеяў на палетку тваім, і хлеб ураджаю зямлі будзе сытны і пажыўны. У той дзень чарада твая будзе пасьвіцца на пашах шырокіх.
Бо Я выльлю воды на спрагнёнае і струмяні — на [зямлю] сухую. Я выльлю Духа Майго на насеньне тваё і дабраславенства Маё — на нашчадкаў тваіх.
і аддам яго на спусташэньне; ня будзе ён абцінаны і абкопваны, і зарасьце цернем і асотам, і хмарам Я забараню даваць дождж яму.
Калі голас Ягоны загучыць, шумяць воды ў небе. Ён узьнімае хмары ад краёў зямлі, Ён выклікае маланкі і дождж і выводзіць вецер з камораў Сваіх.
Ці ёсьць сярод марных [багоў] паганскіх такія, што маглі спасылаць дождж? Ці неба [само] дае залевы? Ці ж ня Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа наш? У Табе мы маем надзею, бо Ты ўчыніў усё гэта.
і не сказалі ў сэрцы сваім: “Мы будзем баяцца ГОСПАДА, Бога нашага, Які дае нам дождж у свой час, дождж раньні і позьні, Які захоўвае для нас вызначаныя тыдні жніва”.
Калі гучыць голас Ягоны, шумяць воды ў небе, Ён прыносіць хмары з канца зямлі, маланкамі суправаджае дождж і выклікае вецер са сховішчаў Сваіх.
І Я дам ім і ваколіцам узвышша Майго дабраславенства, і буду спасылаць дождж у свой час, гэта будзе дождж дабраславенства.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ ў гэтым Я буду прыхільным да дому Ізраіля, каб зрабіць ім тое, што Я памножу ў іх людзей як авечак.
Сейце для сябе ў праведнасьці, жніце ў міласэрнасьці, заорвайце для сябе дзірван, бо час шукаць ГОСПАДА, аж пакуль Ён прыйдзе і вылье дажджом праведнасьць на вас.
І мы пазнаем, і будзем імкнуцца пазнаць ГОСПАДА. Як [прыход] раніцы падрыхтаваны выхад Ягоны, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як раньні дождж і як позьні дождж на зямлю».
І Я таксама спыніў у вас дождж за тры месяцы да жніва, і выліў дождж на адзін горад, а на другі ня выліў; адно поле было паліта дажджом, а поле, якое дождж не паліў, высахла.
І будзе рэшта Якуба сярод мноства народаў, як раса ад ГОСПАДА, як дождж на траву, якога не спадзяешся ад чалавека і не чакаеш ад сыноў чалавечых.
І ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні пра што. Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пра што папросіце Айца ў імя Маё, Ён дасьць вам.
Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні.