ЕРАМІІ 31:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Я напаю душу спрагнёную, і кожную душу саслабелую насычу”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Я напаю душу стомленую і накармлю душу скрушную. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо напаю Я душу знямоглую, і кожную душу згаладнелую накармлю». |
І будзе кожны з іх як сховішча ад ветру і як заслона ад буры, як струмяні вады ў пустыні, як цень цяжкай скалы на зямлі спрагнёнай.
Бедныя і ўбогія шукаюць вады, але няма яе, і язык іхні высах ад смагі. Я, ГОСПАД, выслухаю іх, і [Я], Бог Ізраіля, не пакіну іх!
Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.
І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.
І Я напоўню душу сьвятароў тлустасьцю, і народ Мой будзе насычаны даброцьцямі Маімі, кажа ГОСПАД”.
Буду пасьвіць іх на пашах добрых, пашы іхнія будуць на высокіх гарах Ізраіля; там будуць адпачываць на пашах добрых, і на пашах сакавітых будуць пасьвіцца на гарах Ізраіля.
Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».