Дык дай слузе Твайму сэрца, якое слухае, каб судзіць народ Твой і адрозьніваць, што добрае, а што ліхое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»
ДАНІІЛА 9:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён споўніў слова Сваё, якое прамовіў супраць нас і супраць судзьдзяў нашых, якія судзілі нас, навёўшы на нас вялікае ліха, якое не рабілася пад усім небам і якое было ўчынена ў Ерусаліме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ён стрымаў Сваё слова, якое сказаў на нас і на судзьдзяў нашых, што судзілі нас, каб навесьці на нас вялікае ліха, якога ня бывала пад небам і якое сталася ў Ерусаліме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І споўніў словы Свае, якія выказаў супраць нас і нашых суддзяў, якія судзілі нас так, што прывялі яны на нас вялікую бяду, якой не было ніколі пад усім небам, паводле якой сталася ў Ерузаліме. |
Дык дай слузе Твайму сэрца, якое слухае, каб судзіць народ Твой і адрозьніваць, што добрае, а што ліхое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»
"Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе словы кнігі, якую чытаў валадар Юды,
І Я зганьбіў князёў сьвятыні [тваёй], і аддаў Якуба на закляцьце [зьнішчэньня], а Ізраіля — на зьнявагу.
Я сьцьвярджаю слова слугі Майго, і выконваю раду пасланцоў Маіх. Я кажу Ерусаліму: “Ты будзеш заселены!”, і гарадам Юды: “Вы будзеце адбудаваныя, і руіны вашыя Я аднаўлю”.
Гора, бо вялікі той дзень, няма падобнага яму! Будзе гэта час прыгнёту Якуба, але ён будзе збаўлены ад яго.
І яны прыйшлі, і ўзялі яе на ўласнасьць, але ня слухалі голасу Твайго, і не хадзілі паводле Закону Твайго, і не рабілі ўсяго таго, што Ты загадаў ім. І Ты навёў на іх усё ліха гэтае.
«Ідзі і скажы Эбэд-Мэлеку з Кушу, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я выконваю словы Мае супраць гораду гэтага на ліха, а не на дабро. І яны зьдзяйсьняюцца перад абліччам тваім у дзень гэты.
За тое, што вы кадзілі і што грашылі супраць ГОСПАДА, і ня слухалі голасу ГОСПАДА, і не хадзілі паводле Закону Ягонага, паводле прыказаньняў Ягоных і паводле сьведчаньняў Ягоных, спаткала вас гэткае ліха, як [бачыце гэта] сёньня».
«Гэта нішто для вас! Усе вы, што ідзеце па дарозе, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсьць такі боль, як мой боль, які зроблены мне, якім ГОСПАД даў пакуты [мне] ў дзень палючага гневу Свайго.
Што я засьведчу табе? З кім параўнаю цябе, дачка Ерусаліму? Каго параўнаю з табою, каб пацешыць цябе, дзяўчына, дачка Сыёну? Бо вялікая, як мора, загуба твая. Хто можа вылечыць цябе?
Учыніў ГОСПАД тое, што задумаў; Ён споўніў слова Сваё, якое загадаў ад дзён старадаўніх, зруйнаваў і не пашкадаваў, і ўзрадаваў над табою ворага твайго, узьняў рог прыгнятальнікаў тваіх.
І павялічылася беззаконьне дачкі народу майго болей за грэх Садому, які быў перакулены ў адзін момант, і рукі не дакраналіся да яго.
Яны бачаць марнасьць і прарочаць фальшыва, кажучы: “Кажа ГОСПАД”, а ГОСПАД не пасылаў іх, і яны чакаюць, што споўніцца слова [іхняе].
І зраблю табе за ўсе брыдоты твае тое, чаго ніколі не рабіў, і ўжо ніколі не зраблю падобнага.
І ў той час паўстане Міхаэль, князь вялікі, які стаіць пры сынах народу твайго; і будзе час нядолі, якога не было ад таго [часу], як існуе народ, аж да гэтага часу; і ў гэты час уцячэ [ад загубы] народ твой, кожны, хто будзе знойдзены запісаным у кнізе.
дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы. Як зараніца рухаецца па гарах, [так] народ шматлікі і дужы. Падобнага да яго не было спрадвеку і пасьля яго ня будзе аж да гадоў пакаленьня і пакаленьня.
“Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя.
Толькі словы Мае і пастановы Мае, якія Я загадаў слугам Маім прарокам, ці не дасягалі бацькоў вашых? І яны навярнуліся, і сказалі: “Як ГОСПАД Магуцьцяў думаў зрабіць нам паводле шляхоў нашых і паводле ўчынкаў нашых, так і зрабіў нам”».
«Я бачыў у гэтую ноч; і вось, муж едзе на кані чырвоным, ён стаіць паміж міртаў, якія ў нізіне, а за ім коні чырвоныя, рудыя і белыя.
і сэрцы свае зрабілі як крэмень, каб ня чуць Закону і словаў, якія пасылаў ГОСПАД Магуцьцяў Духам Сваім праз рукі прарокаў; і быў гнеў вялікі ад ГОСПАДА Магуцьцяў.
Бо тады будзе вялікі прыгнёт, якога не было ад пачатку сьвету аж дагэтуль, і ня будзе.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт, якога не было ад пачатку стварэньня, якое стварыў Бог, аж дагэтуль, і ня будзе.
Бо я кажу, што Ісус Хрыстос стаўся служыцелем абразаньня дзеля праўды Божай, каб пацьвердзіць абяцаньні бацькам,