I сказаў фараон слугам сваім: «Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?»
ДАНІІЛА 6:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады маршалкі і князі шукалі прычыны, каб абвінаваціць Данііла ў справах валадарства, але ніякай прычыны ці заганы не маглі знайсьці, бо ён быў верны, і ніякае занядбаньне ці загана не былі знойдзены ў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады князі і сатрапы пачалі шукаць зачэпкі, каб абскаржыць Данііла ў кіраваньні царствам; але ніякай зачэпкі і пахібы знайсьці не маглі, бо ён быў верны, і някай пахібы альбо віны не аказвалася на ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дзеля таго кіраўнікі і сатрапы стараліся знайсці прычыну, каб абвінаваціць Даніэля ў справах супраць царства. Але не маглі, аднак, знайсці аніякае прычыны ані падазрэння, бо быў ён верны і не можна было ў ім знайсці аніякай віны або памылкі. |
I сказаў фараон слугам сваім: «Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?»
I баяліся мужы гэтыя, што прывялі іх у дом Язэпа, і казалі: «Гэта з прычыны срэбра, вернутага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць у няволю нас і аслоў нашых».
Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам. м.
І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайздрасьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
І яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, бо ня зьнік Закон у сьвятара, і рада ў мудраца, і слова ў прарока. Хадземце, ударым яго языком, і не зьвяртайма ўвагі на ўсе словы ягоныя».
А Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усе намеры іхнія, каб забіць мяне. Не даруй ім беззаконьня іхняга і грэху іхняга не прымай ад аблічча Твайго. Няхай яны спатыкнуцца перад абліччам Тваім.
Я чуў абмовы ад многіх: “Жах навокал! Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе людзі, якія ў міры са мною, чакаюць падзеньня майго: “Можа, ён будзе падмануты і мы пераможам яго, і адпомсьцім яму”.
І клапаціцеся пра супакой для гораду, у які Я выгнаў вас, і маліцеся за яго да ГОСПАДА, бо ў супакоі ягоным будзе і для вас супакой.
Дзеля гэтага ў той момант наблізіліся [да валадара] мужы Халдэйскія і абвінавацілі зласьліва Юдэяў.
Бо надзвычайны дух і веданьне, і разуменьне, каб тлумачыць сны, вырашаць загадкі і разьвязваць вузлы былі знойдзены ў ім, у Даніілу, якога валадар назваў імем Бэльтэшацар. Цяпер няхай паклічуць Данііла, і ён патлумачыць значэньне [напісанага]».
Бог мой паслаў анёла Свайго і зачыніў пашчы ільвоў, і яны не пашкодзілі мне, бо нявіннасьць перад Ім была знойдзена ў-ва мне, і табе, валадару, я не зрабіў шкоды».
І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.
І не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Ягонаму, замоўклі.
Тады Пілат ізноў выйшаў навонкі і кажа ім: «Вось, я выводжу Яго навонкі да вас, каб вы даведаліся, што я не знаходжу ў Ім аніякае віны».
Але гэта раблю і буду рабіць, каб адсекчы нагоду тым, якія хочуць [мець] нагоду, каб у тым, чым яны хваляцца, былі знойдзены такімі, як і мы.
каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,
Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,
слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас.
і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.
маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.
Бацькі ж яго ня ведалі, што гэта справа ГОСПАДА і што Ён шукае прычыны выступіць супраць Філістынцаў, бо ў той час Філістынцы панавалі над Ізраілем.
Усе адказалі: «Не прыгнятаў ты нас, і ня крыўдзіў, і ніякага хабару ня ўзяў з нічыёй рукі».
І адказаў валадару Ахімэлех, і сказаў: «Хто спасярод слугаў тваіх ёсьць так верны як Давід, зяць валадара? Ён стаіць на чале варты тваёй і шанаваны ў доме тваім.