Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Дзеля гэтага ў той момант наблізіліся [да валадара] мужы Халдэйскія і абвінавацілі зласьліва Юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 У гэты самы час падступіліся некаторыя Халдэі і данесьлі на Юдэяў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І адразу ж, і ў тую ж самую гадзіну некаторыя халдэйцы прыйшлі абвінаваціць юдэяў,

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:8
14 Крыжаваныя спасылкі  

І ён пагрэбаваў у вачах сваіх узьняць руку сваю на аднаго Мардэхая, але калі выявілі яму народ Мардэхая, шукаў Аман, каб выгубіць усіх Юдэяў, народ Мардэхая, які ў-ва ўсім валадарстве Ахашвэроша.


юнакоў, якія ня маюць у сабе аніякай заганы, [ма­юць] добры выгляд, разуме­юць усякую мудрасьць, і кемлівыя ў навучаньні, і здольныя да ведаў, каб яны мелі сілу стаяць у палацы валадарскім і каб навучыць іх кнігам і мове халдэйскай.


Адказалі Халдэі валадару і сказалі: «Няма на зямлі чалавека, які мог бы патлумачыць справу валадара. Дзеля гэтага ніякі валадар вялікі і магутны не патрабуе такога ў чараўніка, астроляга і Халдэя.


І сказаў валадар паклікаць варажбітоў, астролягаў, чараўнікоў і Халдэяў, каб распавялі валадару сны ягоныя. І яны прыйшлі, і сталі перад абліччам валадара.


Дзеля гэтага ў той час, калі ўсе народы пачулі гук трубы, жалейкі, арфы, ліры, псалтыра, дуды і ўсялякіх музычных інструмэнтаў, усе народы, плямёны і мовы ўпалі і пакланіліся балвану залатому, якога паставіў Навухаданосар валадар.


А відзеж галавы маёй на ложку маім [такі]: я бачыў, вось, пасярод зямлі дрэва, і вышыня ягоная вялікая.


Тады маршалкі і князі шукалі прычыны, каб абвінаваціць Данііла ў справах валадарства, але ніякай прычыны ці заганы не маглі знайсьці, бо ён быў верны, і ніякае занядбаньне ці загана не былі знойдзены ў ім.


Лічым жа вартым пачуць ад цябе, як ты думаеш, бо пра герэзію гэтую вядома нам, што ўсюды ёй працівяцца».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы