І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».
ГАЛЯТАЎ 5:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо цела жадае насупраць духу, а дух — насупраць целу: яны адзін аднаму працівяцца, каб вы рабілі ня тое, што б хацелі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух - супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цела бо цягне супраць духа, а дух – супраць цела; яны супрацівяцца адно аднаму, каб не тое, што хочаце, вы рабілі. |
І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».
Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.
І я сказаў: «Гора мне! Бо я загублены! Бо я — чалавек з нячыстымі вуснамі, і я жыву сярод людзей з нячыстымі вуснамі, і Валадара, ГОСПАДА Магуцьцяў убачылі вочы мае!»
І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымон, сын Ёны, бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, Які ў небе.
Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згаршэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але пра тое, што чалавечае».
Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу. Сапраўды, дух ахвочы, а цела кволае».
бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.
Дык ці Закон супраць абяцаньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі б быў дадзены закон, які можа ажыўляць, праўдзіва, праведнасьць была б з закону.
бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.