Але з народам, якому будуць яны служыць, Я буду змагацца, і пасьля таго выйдуць яны з вялікай маёмасьцю.
ВЫСЛОЎІ 8:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) каб даць тым, што любяць мяне, у спадчыну даброцьці, і скарбніцы іх я напоўню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб даць тым, хто мяне любіць, спадчыну дабра, і скарбніцы іхнія я напаўняю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб абагаціць тых, хто любіць мяне, і напоўніць іх скарбніцы. |
Але з народам, якому будуць яны служыць, Я буду змагацца, і пасьля таго выйдуць яны з вялікай маёмасьцю.
Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.
Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.
дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захоўваецца ў небе дзеля нас,
Той, хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і Я буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.
Ён выцягвае беднага з балота, і са сьмецьця падымае ўбогага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо ГОСПАДА асновы зямлі, на іх Ён паставіў сусьвет.