ВЫСЛОЎІ 3:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо, каго любіць Гасподзь, таго карае і дабра зычыць таму, як бацька сыну свайму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо каго любіць Госпад — таго карае і, як бацька, спагадае сыну Свайму. |
Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
Дык зразумей у сэрцы тваім, што як бацька выхоўвае сына свайго, так ГОСПАД, Бог твой, выхоўваў цябе,