ВЫСЛОЎІ 21:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьбіраньне скарбаў языком падманлівым — пара, што зьнікае, і шуканьне сьмерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Набываньне скарбу ілжывым языком - мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто збірае скарбы падманным языком, той будзе кінуты ў пасткі смерці. |
Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,
а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
Курапатка выседжвае [яйкі], якіх ня зьнесла, і [такі самы] той, хто набывае багацьце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і пры канцы сваім станецца дурнем».
Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?
якім трэба закрываць вусны; яны цэлыя дамы руйнуюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля агіднага набытку.
і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.