ВЫСЛОЎІ 14:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адыдзі ад чалавека пустога, у якога ты ня бачыш разумных вуснаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад бязглуздага чалавека адыдзі, бо не знойдзеш вуснаў разважлівых. |
І сказаў Хананія перад вачыма ўсяго народу, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД. Гэтаксама Я зламлю ярмо Навухаданосара, валадара Бабілонскага, [якое] на шыі ўсіх народаў, на працягу двух гадоў». І пайшоў Ярэмія прарок сваёй дарогай.
але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці лаяльнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!