Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 28:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І сказаў Хананія перад вачыма ўсяго народу, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД. Гэтаксама Я зламлю ярмо Навухаданосара, валадара Бабілонскага, [якое] на шыі ўсіх народаў, на працягу двух гадоў». І пайшоў Ярэмія прарок сваёй дарогай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 І сказаў Ананія на вачах усяго народа гэтыя словы: «так паламаю ярмо Навухаданосара, цара Вавілонскага, праз два гады, зьняўшы яго з шыі ўсіх народаў». І пайшоў Ерамія сваёй дарогай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Ды сказаў Хананія ў прысутнасці ўсяго народа, кажучы: «Гэта кажа Госпад: “Вось так Я зламлю ярмо Набукаданосара, цара Бабілона, з шыі усіх народаў праз два гады”». А Ярэмія прарок адышоў сваёй дарогай.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 28:11
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. І анёл прамовіў да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом твой, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго.


І склікаў валадар Ізраіля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і сказаў ім: «Ці маю я ісьці ваяваць на Рамот Гілеадзкі, ці не?» І яны сказалі: «Ідзі, і Госпад аддасьць яго ў рукі валадара».


І зрабіў сабе Сэдэкія, сын Кенааны, рогі жалезныя, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: “Імі будзеш бадаць Сірыйцаў, пакуль ня выгубіш іх”».


Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных.


І сказаў ГОСПАД мне: «Прарокі гэтыя хлусьню абвяшчаюць у імя Маё. Я не пасылаў іх, і не загадваў ім, і не прамаўляў да іх. Відзежы хлусьлівыя, прадказаньні пустыя, мары сэрцаў сваіх — вось што яны прарочаць вам.


Яны, кажучы, кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Прамовіў ГОСПАД. Будзе мір вам”. І кожнаму, хто ходзіць у зацьвярдзеласьці сэрца свайго, кажуць: “Ня прыйдзе да вас зло”.


І сказаў прарок Ярэмія прароку Хананіі: «Слухай, Хананія! Не паслаў цябе ГОСПАД, але ты дазволіў народу гэтаму мець надзею на хлусьню.


Бо яны прарочаць вам хлусьню ў імя Маё. Я не пасылаў іх, кажа ГОСПАД.


Ці ня мелі вы відзежаў марных і ці не казалі вы прароцтваў фальшывых, і казалі: “Кажа ГОСПАД”, а Я не прамаўляў гэтага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы