І засталося ў Егаахаза з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхотнікаў, бо выбіў іх валадар Сірыі і зрабіў іх як пыл на патаптаньне.
АСІІ 9:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вось, прыйдуць яны з прычыны зьнішчэньня. Эгіпет зьбярэ іх, Мэмфіс іх пахавае, каштоўнае срэбра іхняе атрымае ў спадчыну крапіва, церні будуць у намётах іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо вось, яны сыдуць з прычыны спусташэньня; Егіпет зьбярэ іх, Мэмфіс пахавае іх; каштоўнасьцямі іх з срэбра завалодае крапіва, калючае церне будзе ў намётах іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, выйшлі яны дзеля спусташэння; Егіпет іх збярэ, Мемфіс іх пахавае: іх каштоўнае срэбра крапіва возьме ў спадчыну, а церні — іх палаткі. |
І засталося ў Егаахаза з войска толькі пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць калясьніцаў і дзесяць тысячаў пяхотнікаў, бо выбіў іх валадар Сірыі і зрабіў іх як пыл на патаптаньне.
і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.
Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД вымалаціць каласы ад ракі [Эўфрат] аж да ручая Эгіпецкага, і вы, сыны Ізраіля, усе, што да аднаго, будзеце сабраныя.
з прычыны зямлі народу Майго, на якую зыходзяць церні і асот, з прычыны ўсіх дамоў радасьці, з прычыны гораду вясёлага.
І вырастуць церні ў палацах ейных, асот і крапіва — у замках ейных, і станецца яна сялібай цмокаў і загарадкай для страусаў.
і аддам яго на спусташэньне; ня будзе ён абцінаны і абкопваны, і зарасьце цернем і асотам, і хмарам Я забараню даваць дождж яму.
І станецца ў той дзень, што ўсякае месца, дзе была тысяча вінаградных лозаў, вартых тысячы [сыкляў] срэбра, стане цернем і асотам.
І цяпер, ведаючы, ведайце, што вы паўміраеце ад мяча, голаду і заразы ў месцы, куды хочаце ісьці, каб там пасяліцца».
Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:
І прыбяру рэшту Юды, якія зьвярнулі абліччы свае, каб ісьці ў зямлю Эгіпецкую, каб там пасяліцца, і загінуць усе ў зямлі Эгіпецкай, і ўпадуць ад мяча і ад голаду, і загінуць ад малога да вялікага, і паўміраюць ад мяча і ад голаду, і стануцца праклёнам, страхоцьцем, зьнявагаю і ганьбаю.
І Я наведаю тых, якія жывуць у зямлі Эгіпецкай, як наведаў Ерусалім, мячом, голадам і заразаю.
«Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.
Падрыхтуй рэчы на выгнаньне, жыхарка, дачка Эгіпту, бо Ноф стане пустэчаю, і будзе спалены, без жыхароў.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зьнішчу ідалаў і зраблю канец балванам з Нофу, і ня будзе больш князя ў зямлі Эгіпецкай. І Я спашлю страх на зямлю Эгіпецкую.
І Я спашлю агонь на Эгіпет; будзе качацца ад болю Сін, і Но будзе здабыты, а на Ноф [прыйдуць] ворагі ўдзень.
І будуць зьнішчаныя вышыні Авэну, грэх Ізраіля. Церні і асот вырастуць на ахвярніках іхніх, і будуць казаць да гораў: «Накрыйце нас!», і да пагоркаў: «Упадзіце на нас!»
Прыйдуць з дрыжаньнем, як птушкі, з Эгіпту, і як галубы, з зямлі Асірыі, і Я пасялю іх у дамах іхніх, кажа ГОСПАД.
Дзеля гэтага Я загараджу шлях твой цернямі і абгараджу цябе агароджаю, і ня знойдзе яна сьцежак сваіх.
Гора ім, бо яны ўцякаюць ад Мяне! Спусташэньне на іх, бо яны адступіліся ад Мяне! Хоць Я адкупіў іх, яны кажуць няпраўду на Мяне.
Зьвяртаюцца, але не да Найвышэйшага. Яны — як лук здрадлівы. Упадуць ад мяча князі іхнія за ярасьць языка іхняга. Гэта [зробіць] іх пасьмешышчам у зямлі Эгіпецкай.
Як ахвяры з дароў Маіх ахвяруюць мяса і ядуць яго, але ГОСПАД ня мае ўпадабаньня ў іх. Цяпер Ён узгадае беззаконьне іхняе і наведае грахі іхнія; яны вернуцца ў Эгіпет.
Ня будуць яны жыць у зямлі ГОСПАДА, і вернецца Эфраім у Эгіпет, і ў Асірыі яны будуць есьці нячыстае.
А вас Я расьцярушу між народамі і пушчу меч усьлед за вамі; і будзе зямля вашая пусткаю, а гарады вашыя будуць руінамі.
Галасіце, жыхары Махтэшу, бо будзе выгублены ўвесь народ Ханаану, усе, хто адважвае срэбра, будуць зьнішчаныя.
І ўбачылі ваяры Ізраіля, што яны ў небясьпецы, а народ быў вымучаны, і пахаваліся народ у пячорах, шчылінах, скалах, ямах і ярах.