ЁВА 4:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рык ільва і голас таго, хто рыкае, моўкне, і зубы львянят крышацца; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рыканне льва, і голас ільвіцы, і зубы львянят патрушчыліся. |
Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.
пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісканых на зямлі і гаротных між людзей.