ЁВА 35:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад мноства крыўдзіцеляў будуць крычаць, і стагнаць будуць праз сілу рукі прыгнятальнікаў. |
Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.
Зламай рамяно бязбожніку і ліхотніку, шукай беззаконьне ягонае, каб больш яго нельга было знайсьці.
тых, якія кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?»
Бо Ты — Бог мой, апора мая. Чаму Ты пакінуў мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?
I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.
Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,
I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.
I цяпер вось, стогн сыноў Ізраіля дайшоў да Мяне, і таксама Я бачу ўціск, якім Эгіпцяне прыгнятаюць іх.
І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
І ня клічуць Мяне ў сэрцы сваім, калі выюць на ложках сваіх. Дзеля збожжа і віна яны зьбіраюцца, але ад Мяне адварочваюцца.
У той самы дзень аддай яму плату [за працу] ягоную, і няхай ня зойдзе над ёй сонца, бо ён — бедны, і з гэтага жыве душа ягоная, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было на табе грэху.