ЁВА 28:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) [Чалавек] паставіў мяжу цемры, і дасьледуе ўсё да краю, і [шукае] камяні ў цемры і ценю сьмерці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек кладзе мяжу цемры і старанна шукае камень у змроку і цяні сьмяротным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усталяваў [чалавек] мяжу цемры, і даследуе ўсё сам да канца, нават камень змроку і ценю. |
Капаюць капальні там, дзе не хадзілі ногі, зыходзяць у глыбіню, вісяць і хістаюцца далёка ад людзей.
Няхай зацемняць яго цемра і цень сьмерці, няхай схавае яго змрок, і няхай напоўніцца ён хмарамі.
І аддаў я сэрца маё, каб шукаць і дасьледаваць з мудрасьцю ўсё, што дзеецца пад небам. Гэты кепскі занятак даў Бог сынам чалавечым, каб былі занятыя ім.
Ці ж гэта не ад ГОСПАДА Магуцьцяў, што плямёны цяжка працуюць для агню, і людзі стамляюцца марна?
І пахваліў пан аканома няправеднага, што мудра ўчыніў; бо сыны веку гэтага мудрэйшыя за сыноў сьвятла ў пакаленьні сваім.