ЁВА 20:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Нябёсы аб’явяць бязбожнасьць ягоную, і зямля паўстане супраць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Неба адкрые беззаконьне ягонае, і зямля паўстане супроць яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нябёсы абвесцяць несправядлівасць яго, і зямля паўстане супраць яго. |
Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.
за тое, што яны ўчынілі агіду ў Ізраілі, і чужаложылі з жонкамі бліжніх сваіх, і прамаўлялі ў імя Маё слова хлусьні, якога Я ім не загадваў. Я ведаю [гэта], і Я — сьведка [гэтага], кажа ГОСПАД.
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.
Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Зьбярыце да мяне ўсіх старшыняў каленаў вашых, і начальнікаў вашых, і я прамоўлю ў вушы іхнія словы гэтыя і паклічу супраць іх неба і зямлю на сьведкаў.