Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 31:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Зьбярыце да мяне ўсіх старшыняў каленаў вашых, і начальнікаў вашых, і я прамоўлю ў вушы іхнія словы гэтыя і паклічу супраць іх неба і зямлю на сьведкаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 зьбярэце да мяне ўсіх старэйшынаў плямёнаў вашых і наглядчыкаў вашых, і я скажу ў слых іхні словы гэтыя і паклічу ў сьведчаньне на іх неба і зямлю;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Збярыце да мяне ўсіх старэйшын пакаленняў вашых, а таксама кіраўнікоў вашых, і скажу я ім словы гэтыя, каб яны пачулі, і паклічу я супраць іх неба і зямлю.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 31:28
13 Крыжаваныя спасылкі  

«Прыхіліце вушы, нябёсы, і я прамоўлю! І няхай чуе зямля словы вуснаў маіх!


я бяру сёньня неба і зямлю за сьведкаў супраць вас, што хутка будзеце выгубленыя з зямлі, у якую вы пераходзіце праз Ярдан, каб атрымаць яе. Ня будуць доўгімі дні [вашыя] на ёй, бо зьнішчыць вас [Госпад].


За сьведкаў супраць вас сёньня клічу неба і зямлю, што я кладу перад абліччам тваім жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё,


І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык камяні закрычаць».


Слухайце, нябёсы, і ты, зямля, прыхілі вушы, бо ГОСПАД прамаўляе: «Я выкарміў сыноў і ўзгадаваў іх, а яны пайшлі супраць Мяне.


Зьбяры народ, мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і прыхадняў тваіх, якія ў брамах тваіх, каб яны пачулі і навучыліся баяцца ГОСПАДА, Бога вашага, і захоўвалі, і выконвалі ўсе словы Закону гэтага.


Вы стаіцё сёньня ўсе перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага; начальнікі каленаў вашых, старшыні вашыя, наглядчыкі вашыя і кожны Ізраільцянін,


I выбраў Майсей людзей здольных з усяго Ізраіля, і прызначыў іх галоўнымі над народам, начальнікамі над тысячамі, начальнікамі над сотнямі, начальнікамі над пяцідзясяткамі і начальнікамі над дзесяткамі.


Нябёсы аб’явяць бязбожнасьць ягоную, і зямля паўстане супраць яго.


Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:


І паслаў валадар, і сабраліся да яго ўсе старшыні Юды і Ерусаліму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы