Страта блізкага чалавека – гэта заўсёды цяжка, столькі супярэчлівых пачуццяў. Смутак і адзінота спрабуюць агарнуць цябе, а ўспаміны прымушаюць плакаць ад болю. Цябе перапаўняюць пытанні і нейкая невыносная туга. Нават абдымкі блізкіх толькі на хвілінку суцяшаюць, а пустата ўсё роўна застаецца.
Але ведай, ёсць Той, чыя любоў можа ацаліць і падняць цябе. Боль не знікне імгненна, але павер, пустата будзе паступова змяншацца. Ты не самотны і не пакінуты Богам; у Ім ты знойдзеш абарону, разуменне і бясконцую любоў. Схавацца ў Яго абдымках – найлепшае рашэнне.
Не спяшайся шукаць суцяшэння ў іншых, дазволь Духу Святому суцешыць цябе. Калі на тое будзе Яго воля, Ён адчыніць дзверы для новых адносін. Памятай, не кіруйся толькі сваімі эмоцыямі, даверся Божай волі.
Набярыся сіл, апраніся ў радасць і напоўні свае вусны новымі песнямі, бо Стваральнік любіць цябе вечнай любоўю.
Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.
Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.
Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
“Пракляты той, хто перакручвае суд прыхадню, сіраце і ўдаве”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.
Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,
А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.
Калі будзеш жаць жніво тваё на полі тваім і забудзешся снапа на полі, не вяртайся забраць яго, але няхай застаецца ён для прыхадня, сіраты і ўдавы, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсім, што будуць рабіць рукі твае.
І сказалі жанчыны Наомі: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не пакінуў цябе без сваяка-абаронцы ў гэты дзень, і няхай гучыць імя ягонае ў Ізраілі.
І была Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з калена Асэра. Яна была ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў.І была яна ўдава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад сьвятыні, постам і просьбаю служачы [Богу] дзень і ноч.
Ніякай удавы і сіраты ня будзеш прыгнятаць.Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.
Сказаў таксама ім прыповесьць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не журыцца,«Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю”.А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка”.Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».Прыносілі да яго і немаўлят, каб Ён дакрануўся да іх. Убачыўшы гэтае, вучні сварыліся на іх.А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Валадарства Божае.Сапраўды кажу вам: Хто ня прыйме Валадарства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго».І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў, кажучы: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»А Ісус сказаў яму: «Чаму гаворыш Мне “добры”? Ніхто ня добры, акрамя аднаго Бога.кажучы: «У адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся.Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “не забівай”, “не крадзі”, “ня сьведчы фальшыва”, “шануй бацьку твайго і маці тваю”».Ён жа сказаў: «Усё гэта я захоўваў ад юнацтва майго».Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: «Яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь, ідзі за Мною».Ён жа, пачуўшы гэта, стаўся смутным, бо быў надта багаты.Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае багацьце, увайсьці ў Валадарства Божае.Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз іголчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».А тыя, што чулі, сказалі: «І хто ж можа быць збаўленым?»Ён жа сказаў: «Немагчымае для людзей магчыма для Бога».А Пётар сказаў: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».Ён жа сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто, пакінуўшы дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Валадарства Божага,У тым жа горадзе была ўдава, і яна прыходзіла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад супраціўніка майго”.не атрымаў бы шмат больш у гэты час, а ў веку будучым — жыцьцё вечнае».Узяўшы ж Дванаццаць, сказаў ім: «Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і зьдзейсьніцца ўсё, напісанае праз прарокаў пра Сына Чалавечага,бо Ён будзе выдадзены паганам, і будуць зьдзеквацца, і зьневажаць, і пляваць [на Яго],і, бічаваўшы, заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».І яны нічога з гэтага не зразумелі; і словы гэтыя былі схаванымі для іх, і яны не разумелі таго, што гаварылася.І сталася, як набліжаўся Ён да Ерыхону, нейкі сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы.Пачуўшы, што праходзіць натоўп, ён спытаўся: «Што гэта такое?»Яму паведамілі, што Ісус з Назарэту ідзе.І закрычаў ён, кажучы: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»І тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў, а ён яшчэ мацней закрычаў: «Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»І ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромеюся,Ісус, спыніўшыся, загадаў прывесьці яго да Сябе. І калі той падыйшоў, спытаўся ў яго,кажучы: «Што ты хочаш, каб Я ўчыніў?» Той сказаў: «Госпадзе, каб мне глядзець».І сказаў яму Ісус: «Глядзі! Вера твая збавіла цябе».І ён адразу стаў бачыць, і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэтае, аддаў хвалу Богу.але, як гэтая ўдава дакучае мне, абараню яе, каб яна, прыходзячы бясконца, ня вымучыла мяне”».І сказаў Госпад: «Чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і будзе доўгацярплівым, [ня слухаючы] іх?Кажу вам, што хутка абароніць іх. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»
І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае ані часткі, ані спадчыны з табой, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія ў брамах тваіх, і будуць яны есьці, і насыцяцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, якую будзеш рабіць.
Ня бойся, бо не дазнаеш сораму, і не чырваней, бо ня будзеш у ганьбе, бо забудзешся пра сорам маладосьці тваёй і ня будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
І Ісус, сеўшы насупраць скарбніцы, глядзеў, як натоўп кідае медзь у скарбніцу. І многія багатыя кідалі шмат.І, прыйшоўшы, адна ўбогая ўдава кінула дзьве лепты, гэта значыць, кадрант.І, паклікаўшы вучняў Сваіх, Ён гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбніцу.Бо ўсе кідалі з лішку свайго, а яна з нястачы сваёй укінула ўсё, што мела, усё сваё ўтрыманьне».
Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.
І сталася пасьля гэтага, пайшоў Ён у горад, называны Наін; і з Ім ішлі многія з вучняў Ягоных і шматлікі натоўп.Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю.І, убачыўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач».І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілак; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: "Устань!"»І сеў мёртвы, і пачаў гаварыць; і Ён аддаў яго маці ягонай.
Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.
Калі ты, прыгнятаючы, будзеш прыгнятаць іх, тады яны крыкам будуць клікаць да Мяне, і Я слухаючы, выслухаю крык іхні,
каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і будзе доўгацярплівым, [ня слухаючы] іх?
Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!
Любоў братняя няхай застаецца.Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце.Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам;дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі.Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя,бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага.Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва.Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты.Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.
Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі.Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў.Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная.
Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.I яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!»I яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць».А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласкубыць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае,бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.
Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.
А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
«Цяпер Я паўстану, кажа ГОСПАД, цяпер узьнімуся, цяпер буду ўзьнесены высока.Вы зачнеце сена, народзіце салому; подых ваш як агонь паглыне вас.
Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.
Але Ты бачыш, Ты глядзіш на ліхоту і гора, каб даць [аднагароду] рукою Тваёй. Табе пакідае [свой лёс] нешчасьлівы; Ты быў дапамогай сіраце.
і ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб’ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашыя — сіротамі.
Калі брат ці сястра ня маюць адзеньня і не хапае ім ежы на дзень,а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і насычайцеся», але ня дасьць ім патрэбнага для цела, якая карысьць?
Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.
А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».
Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.
Калі ненавісьнік твой галодны, накармі яго хлебам, калі смагне, напаі яго вадою,бо гэтым вугольле зьбіраеш на галаву ягоную, і ГОСПАД аднагародзіць табе.
Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі,Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных,
Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл.
Адчыні вусны твае дзеля нямых, дзеля абароны ўсіх сіротаў.Адчыні вусны твае, судзі праведна, абараняй прыгнечанага і беднага.
І казала жанчына з Тэкоа валадару, і ўпала на аблічча сваё, і пакланілася [яму], і сказала: «Дапамажы, валадару».І сказаў ёй валадар: «Што табе?» Яна сказала: «Я — удава, а муж мой памёр.І мела служка твая двух сыноў, і яны пасварыліся ў полі, і не было [нікога], хто б іх разьвёў, і адзін ударыў другога, і той памёр.І вось, уся сям’я паднялася супраць служкі тваёй, і сказалі: “Аддай забойцу брата, і мы заб’ем яго за душу брата ягонага, якога ён забіў. І зьнішчым спадкаемцу”. І яны затушаць зьнічку маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані нашчадкаў на абліччы зямлі».
Ня будзеш перакручваць суд беднага твайго ў [судовай] справе ягонай.Ад слова фальшывага будзь далёка, і не забівай нявіннага і праведнага, бо Я не апраўдаю бязбожніка.Дароў не бяры, бо дар засьляпляе відушчых і перакручвае словы праведных.I прыхадня не ўціскай, таму што вы ведаеце душу прыхадня, бо самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?
Бо Той, Які ўзяў за жонку цябе — [ гэта] Той, Які зрабіў цябе. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля, Яго называюць Богам усёй зямлі.
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
І ён сказаў: «Слухайце, увесь Юда і жыхары Ерусаліму, і валадар Язафат! Гэта кажа вам ГОСПАД: “Ня бойцеся і не палохайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня вашая вайна гэтая, але Божая.
Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма!А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою.
Вы, якія баіцёся ГОСПАДА, хвалеце Яго! Усё насеньне Якуба, ушаноўвайце Яго, і бойся Яго, усё насеньне Ізраіля!
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
ГОСПАД расплюшчвае [вочы] сьляпых, ГОСПАД падымае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных.ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае.
Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне”.Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі?Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі?Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?”А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я — самотны і прыгнечаны.Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх!
каб не было падзелу ў целе, але члены адзін пра аднаго клапаціліся.І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.
Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага,каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;
Сьвятары ягоныя падалі ад мяча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.І быццам зо сну прачнуўся Госпад, як той волат, якога віно разьвесяліла,і Ён выбіў прыгнятальнікаў дашчэнту, на вечную ганьбу аддаў іх.І Ён адкінуў намёт Язэпа, і ня выбраў калена Эфраіма,а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе на вякі.І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,І выбраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго ад абораў авечых.Ад котных авечак забраў яго, каб пасьвіў Якуба, народ Ягоны, і Ізраіля, спадчыну Ягоную.І ён пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго, і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.
Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія,Бо рука мая ўзяла валадарствы ідалаў, а ў іх балванаў [больш], чым у Ерусаліме і ў Самарыі.Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?»І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных».Бо ён сказаў: «Сілай рукі маёй я зрабіў гэта і мудрасьцю маёй, бо — разумны. Я зьмяніў межы народаў і зрабаваў скарбы іхнія, і як дужы я скідваю жыхароў [іхніх].І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў».Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя агню.І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень.І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы.І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць.каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
Ты пачуй з неба, з месца знаходжаньня Твайго, і прабач, і дай кожнаму паводле ўсіх шляхоў ягоных, бо Ты ведаеш сэрца ягонае, бо толькі Ты ў сэрцы Тваім ведаеш сэрцы сыноў чалавечых,
Убачыўшы ж натоўпы, Ён зьлітаваўся над імі, што былі саслабелыя і расьцярушаныя, быццам авечкі, якія ня маюць пастуха.
Бедныя і ўбогія шукаюць вады, але няма яе, і язык іхні высах ад смагі. Я, ГОСПАД, выслухаю іх, і [Я], Бог Ізраіля, не пакіну іх!Я адкрыю на голых скалах рэкі і пасярод далінаў — жаролы [вады]; і перамяню пустыню ў возера водаў, а сухую зямлю — у крыніцы водныя.
А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
Перш, чым я стаўся спакораным, я блукаў; цяпер слова Тваё я захоўваю.Ты добры і робіш добрае, навучы мяне пастановам Тваім!