Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


104 Вершы з Бібліі пра дысцыпліну

104 Вершы з Бібліі пра дысцыпліну

Часам цяжка прыняць заўвагі, бо здаецца, што калі цябе выпраўляюць, то не любяць. Але замест таго, каб засмучацца, варта радавацца. Гэта ж знак таго, што ў цябе вераць і хочуць, каб у цябе ўсё атрымалася.

Зразумела, што выпраўленні могуць быць непрыемнымі, але калі падрасцеш, пачынаеш бачыць іх добры бок. Тыя, хто цябе выпраўляе, хочуць дапамагчы табе стаць лепшым чалавекам, раскрыць твой патэнцыял.

Не злуйся на тых, хто табе дае парады. Лепш мець кагосьці, хто скажа праўду ў вочы, чым таго, хто будзе хваліць нават за дрэнныя ўчынкі. Бог хоча сфармаваць тваё жыццё, бо мае цудоўны план для цябе.

Нават калі балюча і не ўсё зразумела спачатку, памятай: усё дзеецца да добрага. Не грэбуй словамі бацькоў, шануй тое, што кажуць пастары і лідары. Яны ж аддаюць свой час, каб навучыць цябе правільным шляхам.




ВЫСЛОЎІ 13:1

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:15

Дурасьць прывязаная да сэрца юнака, але дубец настаўленьня выганіць яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:6

Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:17

Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:15

Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:1

Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:13

Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:11

Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:24

Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:4

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 9:27

але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца нявартым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:11-12

Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе, бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 5:17

Шчасьлівы чалавек, якога дакарае Бог; таму навучаньнем Усемагутнага не пагарджай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:10

Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:12

Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:16-17

Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:18

Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычыніцца да загубы яго душа твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:21

Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:32

Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньні, здабывае розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:32

А калі мы суджаныя, Госпад карае нас, каб не былі мы асуджаныя разам са сьветам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:5-6

і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае. Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:13-14

Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ. Ты пакараеш яго дубцом і выратуеш душу ягоную ад пекла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:67

Перш, чым я стаўся спакораным, я блукаў; цяпер слова Тваё я захоўваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:8-9

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй, бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:17

На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:1

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:8-9

Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць. Супрацьстаньце яму цьвёрдай вераю, ведаючы, што такія самыя пакуты здараюцца з братамі вашымі ў сьвеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:75

Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:10

Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:15

Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 5:23

Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:10

Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:50

Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:23

Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:1-2

І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэ­нуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”, Імкнуўся Эклезіяст знайсьці прыгожыя словы, і запісаць шчыра словы праўды. Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам. А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнігаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела. Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека! Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое. пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:8

А мы ведаем, што Закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:10

Мацней дзейнічае нагана на разумнага, чым сто ўдараў на дурнога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-4

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць, а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:30

Вытні і раны — лекавальная масьць, [якая пазбаўляе] ад ліхоты, і ўдары [ачышчаюць] глыбіню нутра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:9

Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:2-4

Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы, бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае. Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя. Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе. Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку; бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён. А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй. Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная. Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету. ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць. А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:1-2

Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае, і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном. Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе, бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну. Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне. Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата. Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю. Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава. Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой. Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе. ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам. бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:32

Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:141

Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:20-22

Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх. Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго, бо яны — жыцьцё для таго, хто знайшоў іх, і здароўе для ўсяго цела яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:1-2

Не судзіце, каб не былі суджаныя. І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю? Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго. Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі. Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх, бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх. Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі? Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя. Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:7

Сын разумны захоўвае закон, а той, хто сябруе з абжорамі, сароміць бацьку свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:104

Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:12

бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:9

Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:10-12

А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста. Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога». Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:30-31

Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму, і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:14

У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень ліхі ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:7

Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:7

Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:23-24

Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае! І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:15-16

але, паводле [прыкладу] Сьвятога, Які паклікаў вас, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсім ладзе жыцьця, бо напісана: «Будзьце сьвятыя, бо Я — Сьвяты».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:25

Сьведка праўдзівы ратуе душы, а хлусьлівы дыхае няпраўдай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:28

Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:20

Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:117

Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:16

Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:73

Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:15

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:31-32

Бо калі мы разважаем пра саміх сябе, ня будзем суджанымі. А калі мы суджаныя, Госпад карае нас, каб не былі мы асуджаныя разам са сьветам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:68

Ты добры і робіш добрае, навучы мяне пастановам Тваім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:5

Бо кожны панясе свой цяжар.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:26

У вусны цалуе той, хто адказвае шчырымі словамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:13

Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:13

але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:5

Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:57

«Частка мая, ГОСПАДЗЕ, — сказаў я,— захоўваць слова Тваё».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:5

Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:12

Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:11

Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; зьяднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:4

Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:23

ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:10

Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:1-3

Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка. Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны. Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная. Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю. Падабаюцца валадару вусны праведныя, і таго, хто гаворыць праўдзіва, ён любіць. Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго. У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом. Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра. Шырокая дарога правых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю. Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты. Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі. Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы. Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы. Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды. Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства. Сэрца мудрага робіць разважлівымі вусны ягоныя і мове ягонай дадае ведаў. Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела. Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці. Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго. Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь палючы. Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў. Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры, Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:5

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:29

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:11

Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:19

Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:11

А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:30

Я выбраў шлях вернасьці, суды Твае паставіў [перад вачыма].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:3

Беззаганнасьць правых вядзе іх, а крывадушнасьць здрадлівых загубіць іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:13

І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:37

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Божа добры і вечны, Усявышні Госпадзе! Слаўлю Цябе, бо Ты Справядлівы, Святы і годны ўсялякай найвышэйшай хвалы і пакланення. Любы Ойча, дзякую Табе сёння за Тваё слова, адкрый вочы майго разумення, каб я мог зразумець і разважаць над Пісаннем. Прызнаю, любы Божа, што патрэбую Твайго выпраўлення і фармавання, вызвалі мяне ад самадастатковасці і мудрасці ў сваіх вачах. Не хачу быць непаслухмяным і тым больш ігнараваць Твае парады, бо ў Тваім слове напісана: «Сын мудры слухае настаўленні бацькі, а кпінец не слухае дакораў». Дай мне зразумець, што адсутнасць пакоры і адмова ад Твайго выпраўлення прынясе мне сур'ёзныя наступствы. Калі ласка, зрабі мяне чалавекам, чулым да Твайго голасу і пакорлівым Тваім выпраўленням. Хачу быць мудрым і баяцца Цябе, Божа мой. Дай мне дух папраўляемы і сэрца разумеючае, каб хадзіць у цэласнасці перад Табою і перад людзьмі. Вызвалі мяне ад перашкоджання планам, якія Ты маеш для майго жыцця. Няхай я буду кіраваны Тваім Святым Духам. Уцішы голас ворага, калі ён падымецца супраць мяне. Абвяшчаю, што ніякая блытаніна, ніякая нячысціня не дакранецца да мяне, у імя Ісуса, Амін!
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы