Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


148 Вершы з Бібліі пра пакору і сціпласць

148 Вершы з Бібліі пра пакору і сціпласць


ПІЛІПЯНАЎ 2:3-4

нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:4

[Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:10

Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:5-6

Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 23:12

Усякі ж, хто ўзвысіць сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, будзе ўзвышаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:2

Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:2

Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:3

Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 6:8

Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:2

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:5

Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:33

Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 7:14

і калі ўпакорыцца народ Мой, які завецца імем Маім, і будзе маліцца і шукаць аблічча Маё, і адвернуцца ад шляхоў сваіх ліхіх, Я пачую з неба і прабачу грахі іхнія, і аздараўлю зямлю іхнюю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 14:11

Бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:4

Дык хто панізіць сябе, як гэтае дзіця, той большы ў Валадарстве Нябесным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:9

Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:34

Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:16

Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:21

Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:4

Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:12

Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:15

Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 9:9

Радуйся моцна, дачка Сыёну, усклікай, дачка Ерусаліму. Вось, Валадар твой прыходзіць да цябе, Ён праведны і збаўляе, Ён пакорны і сядзіць на асьле і на асьляняці, сыне асьліцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 18:14

Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:6

ГОСПАД дапамагае ўцісканым, бязбожнікаў да зямлі паніжае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:8

Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:23

Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:29

Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:18

[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:14-15

Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:1-2

Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.I яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!»I яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць».А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласкубыць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае,бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.Бо кожны з нас няхай дага­джае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:19

Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-5

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:21

падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:5-8

Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу,але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек,панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:17-19

Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 3:2

на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:27

За тое, што зьмякчылася сэрца тваё, і ты ўпакорыўся перад абліччам Бога, калі пачуў словы Ягоныя пра месца гэтае і пра жыхароў ягоных, і ты ўпакорыўся перад абліччам Маім, і разьдзёр шаты свае, і плакаў перад абліччам Маім, Я таксама пачуў [цябе], кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:15

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 20:26-28

А ў вас ня гэтак мае быць, але хто хоча між вамі стацца большым, няхай будзе служыцелем вашым,і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе слугою вашым,як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:21-23

Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.Ён не зрабіў аніякага грэху, і не было подступу ў вуснах Ягоных.Ён, зьневажаны, не зьневажаў у адказ, церпячы, не пагражаў, а перадаў [суд] Таму, Хто судзіць справядліва.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:28

бо людзей прыгнечаных Ты збаўляеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:11

А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:13

Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:5

Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:18

Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31-32

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:2

Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 9:23-24

Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 2:1-4

Браты мае! Не ўзіраючыся на аблічча, мейце веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста праслаўленага.Бо хто захоўвае ўвесь Закон, але спатыкнецца ў [нечым] адным, той стаўся вінным у-ва ўсім.Бо Той, Які сказаў: «Не чужалож», сказаў таксама: «Не забівай». Дык калі ты не чужаложыш, але заб’еш, ты стаўся парушальнікам Закону.Гэтак гаварыце і гэтак рабіце, як тыя, што маюць быць суджаны паводле закону свабоды.Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што мае веру, а ўчынкаў ня мае? Ня можа гэтая вера збавіць яго.Калі брат ці сястра ня маюць адзеньня і не хапае ім ежы на дзень,а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і насычайцеся», але ня дасьць ім патрэбнага для цела, якая карысьць?Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.Але нехта скажа: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі». Пакажы мне веру тваю без учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе маю веру.Ты верыш, што Бог адзін, — добра робіш. І дэманы вераць і дрыжаць.Бо калі ў збор ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у сьветлым адзеньні, і ўвойдзе ўбогі ў брудным адзеньні,Але ці хочаш ведаць, чалавек нікчэмны, што вера без учынкаў мёртвая?Ці ж не праз учынкі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, узьнёсшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго?Бачыш, што вера дапамагала ўчынкам ягоным, і праз учынкі вера завяршылася.І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы».Дык паглядзіце, што чалавек апраўдваецца праз учынкі, а не праз веру толькі.Падобна і Рахаў распусьніца ці не праз учынкі была апраўданая, прыняўшы пасланцоў і выправіўшы [іх] другой дарогаю?Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая без учынкаў.і вы глянеце на таго, які носіць сьветлае адзеньне, і скажаце яму: «Табе добра сесьці тут», а ўбогаму скажаце: «Ты стань там», ці: «Сядай тут, ля падножжа майго»,ці не ўчынілі вы розьніцы ў саміх сабе і ці ня сталіся судзьдзямі са злымі думкамі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:29

Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:1

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:2-3

пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:37-40

Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі?Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі?Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?”А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:1-3

Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё.І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамідзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае,каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго,з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю.з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,—каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,а абнавіцца духам розуму вашагаі апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;і не давайце месца д’яблу.Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:30

Яму трэба расьці, а мне — малець».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:1

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:7

Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:18

Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:17

Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:1-2

Любоў братняя няхай застаецца.Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце.Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам;дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі.Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя,бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага.Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва.Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты.Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:3-4

У цябе ж, калі ты робіш міласьціну, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:27-28

Хто мае веданьне, той у словах ашчадны, і чалавек разумны мае спакойны дух.Таксама неразумны, калі маўчыць, лічыцца мудрым, і калі закрывае вусны свае, разважлівым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:35

Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:7

Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:8

Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:5

Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 131:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі,але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:13

Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:13

І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:8-9

Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:7-8

Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыста я палічыў за страту.І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:5

Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:16

Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:7

Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:1-5

Не судзіце, каб не былі суджаныя.І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю?Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго.Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх,бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх.Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя.Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?”І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека дурнога, які пабудаваў дом свой на пяску.І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той, і ён упаў, і было падзеньне ягонае вялікае».І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, натоўпы дзівіліся з вучэньня Ягонага,бо Ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу, і не як кніжнікі.Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?Ці як скажаш брату твайму: “Дазволь, выму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно?Крывадушнік! Вымі перш бервяно з вока твайго, і тады ўбачыш, як выняць сучок з вока брата твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:14-15

Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:14-16

Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:13

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:48

і сказаў ім: «Хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, Мяне прыймае, а хто Мяне прыйме, прыймае Таго, Які паслаў Мяне. Бо хто з вас меншы за ўсіх, той будзе вялікі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:21-22

Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?»Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:10-13

А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста.Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога».Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:36

Нахіляй сэрца маё да сьведчаньняў Тваіх, а не да прыбытку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:18

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:17

На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 22:26

Вы ж ня гэтак, але большы сярод вас станься як меншы, і правадыр — як служыцель.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:24

Ніхто няхай не шукае свайго, але кожны таго, што для іншага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:3

«Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:12-13

Гэта прыказаньне Маё, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 141:3-4

Пастаў, ГОСПАДЗЕ, варту вуснам маім, захоўвай дзьверы губаў маіх!Ня дай прыхіліцца сэрцу майму да словаў ліхіх, да чыненьня справаў бязбожных з людзьмі злачыннымі, і няхай ня буду я есьці ласункі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:14-15

Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:19

Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:17-18

А хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца.Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:14-19

Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі,каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьцяміць разам з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня,і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:8

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:2

Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 9:13

Пайдзіце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:7

Мучылі Яго, і зьдзекваліся з Яго, і Ён не адкрыў вуснаў Сваіх. Як ягня, ведзенае на зарэз, і як авечка нямая перад абліччам тых, якія стрыгуць яе, так Ён не адкрыў вуснаў Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:9

Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:10-12

Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:2

Буду дабраслаўляць ГОСПАДА ў-ва ўсякі час; хвала Яго будзе заўсёды на вуснах маіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:1-2

Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,выкупляючы час, бо дні злыя.Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:15

Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:27

Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:15

І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, якія жывуць, больш не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Які памёр за іх і ўваскрос.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:71

Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:19

Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:7

Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:11-12

і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 35:13

А я падчас нядужасьці іхняй апранаўся ў зрэбніцу, пастом прыгнятаў душу маю, і малітва мая вярталася ў грудзі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:4

Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 4:6

Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:15-17

Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 11:18

не вывышайся перад галінамі; а калі вывышаешся, дык [ведай, што] ня ты трымаеш корань, але корань — цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:28

Сэрца праведніка разважае пра адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:10

але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ў-ва мне не была дарэмнай, але я больш за іх усіх працаваў; дый ня я, але ласка Божая, якая са мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:14

Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 19:14

А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:24-25

а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:27

для чыстага сэрцам Ты чысты сэрцам, і для крывадушнага Ты падступны,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:15-17

Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,выкупляючы час, бо дні злыя.Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:10

Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:10

Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:5

не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:12

Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:10

Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:20-21

Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:29

У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:15

Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 2:13

Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:5

Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы — слугі вашыя дзеля Ісуса.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:6

Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:3-5

І быў я ў вас у немачы, і ў страху, і ў вялікім трымценьні.І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:14-15

Бо, калі вы будзеце адпускаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе.А калі ня будзеце адпускаць людзям грахоў іхніх, то і Айцец ваш не адпусьціць грахоў вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:5

Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы