І гэтае злачынства выглядала для мяне вельмі ліхім, ды выкінуў я пасудзіны Тобіі на двор каморы;
ЯНА 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І блізка была Пасха юдэйская, дык Ісус узышоў у Ерузалім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была блізка Пасха юдэйская, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Набліжалася Пасха Юдэйская, і Ісус прыйшоў у Ерусалім |
І гэтае злачынства выглядала для мяне вельмі ліхім, ды выкінуў я пасудзіны Тобіі на двор каморы;
І ўвайшоў Ісус у святыню Божую, і павыганяў усіх, што прадавалі і куплялі ў святыні, а сталы мянялаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перакуліў.
І прыходзіць у Ерузалім. Ісус, калі ўвайшоў у святыню, пачаў выганяць прадаючых і купляючых у святыні, і сталы мянялаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перакуліў.
І была блізка Пасха юдэйская, і многа людзей з краю выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысціцца.
А перад днём свята Пасхі Ісус, ведаючы, што надышла гадзіна Яго, каб адысці з гэтага свету да Айца, бо, узлюбіўшы Сваіх, што былі ў свеце, да канца іх узлюбіў.
А калі быў Ён у Ерузаліме ў дзень святочны на Пасху, многія паверылі ў імя Яго, бачачы знакі, якія Ён чыніў.
Тры разы ў год хай пакажацца кожны з мужчын тваіх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбера: на свята праснакоў, на свята тыдняў і на свята палатак. І ніхто хай не пакажацца перад абліччам Госпада з пустымі рукамі,