ЯНА 13:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пра гэта ведаеце, шчасныя будзеце, калі гэтак будзеце рабіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі гэтае ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэта робіце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі гэта ведаеце, дабрашчасныя вы, калі выконваеце. |
Яны больш жаданыя за золата і мноства каштоўных камянёў і саладзейшыя за мёд і струмяністыя соты.
І сказаў Госпад мне: «Абвясці ўсе гэтыя словы па гарадах юдэйскіх і па вуліцах Ерузаліма, кажучы: “Паслухайце словы гэтай дамовы і спаўняйце іх.
і ўдыхну ў вас Дух Мой і зраблю, каб вы жылі паводле прыказанняў Маіх ды бераглі законы Мае і выконвалі іх.
Бо калі хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсць у небе, той Мой брат, і сястра, і маці».
Бо не тыя, што слухаюць закон, справядлівыя ў Бога, але тыя, што выконваюць закон, будуць апраўданы.
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
Хто ж пранікне ў дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, і шчасны будзе ў сваёй дзейнасці.
Шчасныя, што выконваюць прыказанні Яго, яны будуць мець уладу над дрэвам жыцця і ўвойдуць у горад праз брамы.