І распасцёрся ён, і тры разы лёг на дзіця, і зноў паклікаў Госпада і сказаў: «Госпадзе, Божа мой, прашу, хай вернецца душа гэтага хлопца ў цела яго».
ЯКАВА 5:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хварэе хто з вас? Хай пакліча старэйшых царквы, ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго алеем у імя Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці занядужаў хто з вас? хай пакліча прасьвітэраў царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Гасподняе, |
І распасцёрся ён, і тры разы лёг на дзіця, і зноў паклікаў Госпада і сказаў: «Госпадзе, Божа мой, прашу, хай вернецца душа гэтага хлопца ў цела яго».
І ўзлаваўся Нааман, і адышоў, кажучы: «Я думаў, што ён выйдзе да мяне, і стане, і будзе прызываць імя Госпада, Бога свайго, і што дакранецца рукой сваёй да месца праказы і аздаровіць мяне.
змеяў будуць падымаць, ды хоць бы што атрутнае выпілі – не пашкодзіць ім, на хворых рукі ўскладаць будуць – і яны аздараўляцца будуць».
Потым з малітвай і постам для кожнай царквы прызначылі з іх ліку старэйшых ды даручылі іх Госпаду, у Якога ўверылі.
Калі ж прыбылі ў Ерузалім, былі прыняты царквою і Апосталамі ды старэйшымі і расказалі ім, як шмат Бог учыніў ім.
Бацька ж Публія ляжаў хворы на гарачку і крываўку. Паўла пайшоў да яго і, памаліўшыся, усклаў на яго рукі, і аздаравіў яго.
І, выправіўшы ўсіх, Пётра ўпаў на калені ды маліўся, і, павярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» І яна адкрыла вочы свае ды, убачыўшы Пётру, села.
Дзеля таго пакінуў я цябе на Крыце, каб ты ўсе неўпарадкаваныя справы наладзіў і каб паставіў у гарадах старэйшых, як я табе загадаў: