А ўсе маабцы, даведаўшыся, што падыходзяць цары, каб ваяваць супраць іх, склікалі ўсіх, здатных насіць зброю, ды сталі на мяжы.
ЭФЭСЯНАЎ 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык стойце, падперазаўшы сцёгны вашы праўдаю, і надзеўшы панцыр справядлівасці, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так што станьце, апаясаўшы сьцёгны вашыя праўдаю, і апрануўшыся ў браню праведнасьці, |
А ўсе маабцы, даведаўшыся, што падыходзяць цары, каб ваяваць супраць іх, склікалі ўсіх, здатных насіць зброю, ды сталі на мяжы.
Адзеўся ў справядлівасць, як у панцыр, і шалом збаўлення на галаве яго, адзеўся ў вопратку помсты. Ды ўбраўся ў руплівасць, быццам у плашч.
Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і адзенемся ў зброю святла.
Дзеля таго вазьміце ўсю зброю Божую, каб маглі ў дзень ліхі супрацьстаць і, выканаўшы ўсё, выстаяць.
Мы ж, якія належым дню, будзем цвярозымі, адзетымі ў панцыр веры і любові і ў шлем надзеі збаўлення.
Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.
І так убачыў я ў з’яве коней і вершнікаў на іх, якія мелі панцыры агністыя, і дымна-сінія, і серкава-жоўтыя. І галовы іх былі як галовы львоў, а з храпаў іх шугаў агонь, дым і серка.
і панцыры яе былі нібы з жалеза, і грукат крылаў яе быццам грукат многіх калясніц, запрэжаных коньмі, якія імчацца ў бой.