Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 8:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У юдэяў жа, здалося, узышло новае святло: радасць, гонар і слава.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У Юдэяў была яс­насьць і радасьць, і вясёласьць, і ўша­наваньне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А ў Юдэяў было тады асьвячэньне і радасьць, і весялосьць і сьвяткаваньне.

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 8:16
14 Крыжаваныя спасылкі  

«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».


А трынаццаты дзень месяца Адар быў ва ўсіх днём забойства, і ў чатырнаццаты дзень адпачывалі. І ўстанавілі яго днём застолляў і радасці.


ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.


Бог — Госпад, і Ён асвятліў нас. Падрыхтуйце ахвяру з густым веццем аж да рагоў ахвярніка.


Бо народ пакорлівы Ты збаўляеш, а вочы пыхлівых прынізіш.


Ты замяніў нараканне маё ў скокі, парваў зрэб’е маё і радасцю падперазаў мяне,


Для справядлівага ззяе святло, і для праўдзівых сэрцам — радасць.


У час росквіту справядлівых радуецца горад, а ў час пагібелі бязбожнікаў будзе пахвала.


У радасці справядлівых — вялікая слава, а калі ўзнімаюцца бязбожнікі — хаваецца чалавек.


і адкупленыя Госпадам вернуцца. І прыйдуць яны з хвалою на Сіён, і радасць вечная — над іх галавою: весялосць і радасць яны здабудуць, а смутак і стогны сыдуць.