І Егу ўзняў твар свой у бок акна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры еўнухі.
ЭСТЭР 7:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказаў адзін з еўнухаў, Гарбона, які быў на службе ў цара: «Вось нават слуп, які паставіў Аман для Мардахэя, які раіў дабро для цара, стаіць у доме Амана, маючы вышыню ў пяцьдзесят локцяў». Сказаў яму цар: «Павесьце яго на ім». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Харбона, адзін з эўнухаў, які перад абліччам валадара: «Вось дрэва, што паставіў Аман для Мардэхая, які рабіў добрае для валадара, стаіць каля дому Амана, вышынёю на пяцьдзясят локцяў». І сказаў валадар: «Павесьце яго на ім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Харбона, адзін зь еўнухаў пры цары: вось дрэва, якое падрыхтаваў Аман Мардахэю, які гаварыў добрае цару, стаіць каля дома Амана, вышынёю ў пяцьдзясят локцяў. І сказаў цар: павесьце яго на ім. |
І Егу ўзняў твар свой у бок акна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры еўнухі.
Такім чынам, на сёмы дзень, калі цар развесяліўся піццём віна, загадаў Маўману, і Базату, і Гарбону, і Багату, і Абгату, і Зэтару, і Хархасу — сямі еўнухам, якія цару Артаксэрксу паслугавалі,
І сказала яму жонка яго Зарэс ды іншыя прыяцелі: «Загадай прыгатаваць высокі слуп вышынёю ў пяцьдзесят локцяў і раніцай скажы цару, каб павесілі на ім Мардахэя; і тады пойдзеш з царом вясёлы на застолле». Спадабалася яму парада, і загадаў паставіць высокі слуп.
Калі яны яшчэ з ім размаўлялі, прыйшлі еўнухі цара і прымусілі яго хутка ісці на застолле, якое справіла царыца Эстэр.
знойдзена было тое месца, у якім было напісана, як Мардахэй данёс пра падкопы двух прыдзверных еўнухаў, Багату і Тарэса, якія хацелі накласці рукі на цара Асуэра.
І тады адказаў цар Асуэр царыцы Эстэр і юдэю Мардахэю: «Перадаў я Эстэр дом Амана і яго загадаў я павесіць на шыбеніцы, бо асмеліўся ён падняць руку на юдэяў.
І цар загадаў, каб так сталася. І неўзабаве ў Сузах быў вывешаны эдыкт, і дзесяць сыноў Амана былі павешаны.
Але калі Эстэр пайшла да цара, то ён загадаў у лістах адразу, каб тое ліха, якое задумаў ён супраць юдэяў, павярнулася на яго галаву і каб былі павешаны ён і сыны яго на шыбеніцы.
Хай на яго прыйдзе загуба, пра якую ён не ведае, і сіло, што ён схаваў, хай захопіць яго, і ў тую самую згубу хай ён уваліцца.
А цар загадаў, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі Даніэля, і ўкінулі ў ільвіны роў іх, і іх дзяцей, і іх жонак, і, перш чым упалі яны на дно рова, схапілі іх ільвы і раздрабілі іх косці.
Усе дзяржаўныя кіраўнікі, намеснікі і сатрапы, магнаты і суддзі рашылі, каб цар распарадзіўся і даў загад: хто на працягу трыццаці дзён выкажа просьбу якому-небудзь богу або чалавеку, акрамя цябе, цару, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў.
падбег ён і стаў каля філістынца; і ўзяў меч яго, і выцягнуў яго з ножан яго, і забіў яго, і адсек галаву яго. А філістынцы, бачачы, што найдужэйшы з іх мёртвы, кінуліся ўцякаць.