Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І цар загадаў, каб так сталася. І неўзабаве ў Сузах быў вывешаны эдыкт, і дзесяць сыноў Амана былі павешаны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І сказаў валадар зрабіць гэтак, і быў абвешчаны закон у Шушане, і дзесяцёх сыноў Амана павесілі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І загадаў цар зрабіць так; і дадзены ўказ у Сузах, і дзесяцёх сыноў Аманавых павесілі.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:14
9 Крыжаваныя спасылкі  

Мною выдадзена пастанова, што, калі хто ў маім царстве з народа Ізраэля, ці то са святароў яго, ці з левітаў захоча ісці ў Ерузалім, хай ідзе з табой.


Такім чынам, павесілі Амана на шыбеніцы, якую ён прыгатаваў для Мардахэя; і так супакоілася абурэнне цара.


Дык сказаў адзін з еўнухаў, Гарбона, які быў на службе ў цара: «Вось нават слуп, які паставіў Аман для Мардахэя, які раіў дабро для цара, стаіць у доме Амана, маючы вышыню ў пяцьдзесят локцяў». Сказаў яму цар: «Павесьце яго на ім».


Царыца адказала яму: «Калі цару падабаецца, хай дадзена будзе такая магчымасць юдэям, што знаходзяцца ў Сузане, як сёння зрабілі, хай так і заўтра зробяць і хай дзесяць сыноў Амана на шыбеніцы павесяць».


Такім чынам, калі юдэі, якія былі ў Сузах, сабраліся ў дзень чатырнаццаты месяца Адар, яны забілі ў Сузах трыста мужчын, але на іх маёмасць рукі не працягнулі.


Знішчаюцца бязбожнікі — і ўжо няма іх, а дом справядлівых застанецца.


Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.


І, калі ўбачыў ён Амалека, абвясціў прароцтва сваё, ён сказаў: «Амалек — першы з народаў, рэшткі яго знікнуць».


Хрыстос адкупіў нас ад праклёну закону, стаўшыся за нас пракляццем, як напісана: «Пракляты кожны, хто вісіць на дрэве»,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы