А Госпад быў з Язэпам і, пашкадаваўшы яго, даў яму ласку ў вачах начальніка вязніцы.
ЭСТЭР 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спадабалася яна яму ды знайшла ласку перад абліччам яго; і хутка пайшоў да яе з жаночым убраннем, і даў ёй яе часткі і самых прыгожых сем дзяўчат з дому цара ў сяброўкі, і перасяліў яе і яе сябровак у самае лепшае месца ў доме жанчын. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была лепшай дзяўчына гэтая ў вачах ягоных, і мела ласку ў яго, і ён пасьпяшаўся даць ёй адмысловыя масьці і прызначанае ёй, і сем дзяўчат даў ёй з дому валадара; і перамясьціў яе і дзяўчат ейных у найлепшае [месца] дому жанчынаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спадабалася гэтая дзяўчына вачам ягоным і здабыла ў яго ўпадабаньне, і ён пасьпяшаўся выдаць ёй масьці і ўсё, назначанае ёй, і прыставіў да яе сем дзяўчат, вартых быць пры ёй, з дома царскага, і перамясьціў яе і дзяўчат у лепшае аддзяленьне жаночага дома. |
А Госпад быў з Язэпам і, пашкадаваўшы яго, даў яму ласку ў вачах начальніка вязніцы.
І Язэп знайшоў ласку ў гаспадара свайго, і паслугаваў яму. І сталася, пасля таго, як той паставіў яго над домам сваім і ўсё, што меў, даручыў яму,
і пашкадуй народ Свой, які зграшыў перад Табой, і прабач усе правіннасці іх, якімі спракудзіліся адносна Цябе, і акажы ім міласэрнасць перад абліччам тых, якія ўзялі іх у палон, каб яны злітаваліся над імі,
сам Эздра выйшаў з Бабілона; і ён сам быў адукаваным настаўнікам у законе Майсеевым, які даў яму Госпад, Бог Ізраэля. І як рука Госпада, Бога яго, супачывала над ім, то споўніў цар усякую яго просьбу.
і ліст да Асафа, загадчыка царскага лесу, каб даў ён мне дрэва, каб мог я пабудаваць брамы вежы пры доме, і мура гарадскога, і дома, у якім буду жыць». І даў мне цар, бо добрая рука Бога майго супачывала на мне.
А калі прыходзіла пара на кожную па парадку дзяўчыну, каб пайсці ёй да цара, выканаўшы ўсё, што тычыцца жаночага прыбірання, па дванаццаці месяцах, — бо было так, што націраліся яны міравым алеем шэсць месяцаў ды другія шэсць месяцаў карысталіся жаночымі зёлкамі ды духмянасцямі, —
і хай будуць вызначаны тыя, хто збярэ ва ўсіх правінцыях дзяўчат прыгажунь і прывядзе іх у горад Сузы, ды хай аддадуць жанчын у дом пад апеку Эгэя, еўнуха, які з’яўляецца кіраўніком і вартаўніком царскіх жонак; і хай атрымаюць яны жаночыя прыборы.
І сталася, калі цар убачыў Эстэр, калі царыца стаяла, спадабалася яна вачам яго, ды выцягнуў ён да яе залаты скіпетр, які меў у руцэ; яна падышла і дакранулася да канца скіпетра яго.
Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.
і вызваліў яго ад усякіх бед, і даў яму ласку і мудрасць перад абліччам фараона, цара Егіпта, і ён прызначыў яго ўладаром над Егіптам ды над усім сваім домам.