З якой прычыны ты сказаў, што яна сястра твая, так што я ўзяў яе сабе за жонку? Дык цяпер вось жонка твая: бяры яе і ідзі!»
ЭКЛЕЗІЯСТА 9:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ідзі і ў радасці еж хлеб свой і пі з весялосцю віно сваё; бо ўжо даўно спадабаліся Богу ўчынкі твае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідзі, еш з радасьцю хлеб твой і пі са спакойным сэрцам віно тваё, калі даспадобы Богу справы твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, ідзі, з радасьцю еж твой хлеб, у радасьці сэрца пі віно тваё, калі будзе на справы твае добрая Божая воля. |
З якой прычыны ты сказаў, што яна сястра твая, так што я ўзяў яе сабе за жонку? Дык цяпер вось жонка твая: бяры яе і ідзі!»
І ў восьмы дзень ён адпусціў народ, яны, дабраславіўшы цара, вырушылі ў свае палаткі, з вясёлым сэрцам з-за ўсяго добрага, што зрабіў Госпад Давіду, паслугачу Свайму, і Ізраэлю, народу Свайму.
Калі многа гадоў пражыве чалавек і з усіх іх будзе цешыцца, то павінен памятаць пра цёмны час, бо будзе яго шмат: усё, што прыйдзе, — марнасць.
І так кожнаму чалавеку, якому Бог даў багацце і маёмасць і даў яму магчымасць, каб ён спажываў іх, і браў частку сваю, і радаваўся з працы сваёй — гэта ёсць дар Божы.
У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.
Дык пахваліў я радасць, бо нічога добрага няма чалавеку пад сонцам, — толькі каб есці, піць і радавацца, і хай атрымлівае ён толькі гэта ад працы сваёй у дні жыцця свайго, якія даў яму Бог пад сонцам.
і хай святар дары ўзніме перад Госпадам; гэта бо дар святы, які належыць святару, апрача грудзіны ўздымання і пляча, адкладзенага на ахвяру. Пасля гэтага назір можа піць віно.
Кажа яму Ісус: «Ідзі. Сын твой жыве». Паверыў той чалавек слову, якое яму сказаў Ісус, і пайшоў.
Там перад Госпадам, Богам вашым, цешцеся вы, і сыны, і дочкі вашы, паслугачы і паслугачкі, а таксама левіт, які ў гарадах вашых прабывае; бо не мае ён ані часткі, ані ўласнасці паміж вамі.
Там, перад абліччам Госпада, Бога вашага, ежце і весяліцеся з усяго, да чаго прыклалі рукі вы і сям’я ваша, у чым дабраславіў вас Госпад, Бог ваш.
І калі Баоз наеўся, і напіўся, і стаў весялейшым, і пайшоў спаць у крайняй частцы пры мностве снапоў ячменю, Рут падышла ціха і, адкрыўшы плашч ля ног яго, лягла.