ЭКЛЕЗІЯСТА 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лепшы канец справы, чым [яе] пачатак, лепшы цярплівы за самаўпэўненага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лепш канец справы, чым яе пачатак, лепш павольны [на гнеў], чым фанабэрысты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Канец працы лепшы за пачатак яе; цярплівы лепшы за пыхлівага. |
Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.
Чалавек запальчывы выклікае сваркі; а той, хто з’яўляецца цярплівым, уціхамірвае спрэчкі.
Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
Хто павялічвае жаданні — распаляе сваркі, а хто ўскладае надзею на Госпада — пашырыцца.
І сказаў Абрагам: “Сыне, прыпомні, як ты ў жыцці сваім карыстаўся даброццямі тваімі, а Лазар гэтак жа благаццём; ён цяпер тут суцяшаецца, а ты пакутуеш.
Плод жа духа – любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера,
з усёю пакорлівасцю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю і любоўю адны адных пераносячы,
Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.
гэтак і вы будзьце цярплівымі, умацоўвайце сэрцы вашы, бо набліжаецца прыйсце Госпадава.
Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.