каб Ты выслухаў просьбу паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, аб чым будуць прасіць Цябе на гэтым месцы; і ты пачуеш з месца прабывання Твайго, у нябёсах, і, калі выслухаеш, будзеш спагадны.
ЭЗДРЫ 10:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, калі Эздра, плачучы і кленчучы перад святыняй Божай, маліўся і прасіў, сабралася каля яго вельмі вялікая грамада Ізраэля з мужчын, і жанчын, і дзяцей; і народ плакаў вялікім плачам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі Эзра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад Домам Божым, сабралася да яго з усяго Ізраіля вельмі вялікая царква мужчынаў, жанчынаў і дзяцей, бо народ плакаў плачам вялікім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Эздра маліўся і спавядаўся, плачучы і падаючы перад домам Божым, сышоўся да яго вялікі збор Ізраільцян, мужчын і жанчын і дзяцей, бо і народ моцна плакаў. |
каб Ты выслухаў просьбу паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, аб чым будуць прасіць Цябе на гэтым месцы; і ты пачуеш з месца прабывання Твайго, у нябёсах, і, калі выслухаеш, будзеш спагадны.
І сказаў Госпад яму: «Я выслухаў малітву тваю і просьбу тваю, якімі ты маліўся перада Мною; і Я асвяціў святыню гэтую, якую ты пабудаваў, каб прабывала Імя Маё там вечна; і будуць там вочы Мае і сэрца Маё ва ўсе дні.
Кожны ж юдэй стаяў перад абліччам Госпада са сваімі малюткамі, і з жонкамі ды са сваімі дзецьмі.
“Калі нападуць на нас беды, меч суда, пошасць і голад, станем перад гэтым домам перад абліччам Тваім, бо імя Тваё ў гэтым доме, ды будзем прызываць Цябе ў бедах нашых, і Ты выслухаеш і збавіш нас”.
І ўстаў Эздра перад домам Божым, і накіраваўся ў пакой Ёганана, сына Эліясіба, і там пераначаваў; не еў ён хлеба і не піў вады, бо смуткаваў дзеля правіннасці тых, якія вярнуліся з няволі.
І, пачуўшы гэтыя словы, я сеў і заплакаў, і смуткаваў многа дзён, і посціў, і маліўся перад абліччам Бога Нябеснага.
хай вуха Тваё будзе чуйным і вочы Твае адкрытымі, каб пачуць маленне паслугача Твайго, якім я малюся перад Табою сёння днём і ноччу за сыноў Ізраэля, паслугачоў Тваіх, ды прызнаюся ў грахах сыноў Ізраэля, якімі мы грашылі супраць Цябе. Я і дом бацькі майго таксама грашылі,
І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,
А Нэгэмія, значыць намеснік, і Эздра, святар і кніжнік, і левіты, якія навучалі народ, сказалі ўсяму народу: «Дзень гэты асвячоны для Госпада, Бога нашага! Не сумуйце і не плачце!» Бо ўвесь народ плакаў, калі пачуў словы закону.
Дык выявіў я Табе правіну маю і не затаіў несправядлівасці сваёй. Я сказаў: «Вызнаю супраць сябе вінаватасць маю перад Госпадам». І Ты адпусціў бязбожнасць граху майго.
Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.
Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
І калі я яшчэ гаварыў, і маліўся, і вызнаваў грахі свае і грахі народа майго Ізраэля, і выкладаў просьбы свае перад абліччам Бога майго за гару святую Бога майго,
і на дом Давіда і на жыхароў Ерузаліма вылью дух ласкі і пабожнасці; і яны будуць глядзець на Мяне. З-за Таго, Каго прабілі, будуць яны лямантаваць, як лямантуюць па адзіным сыне, і будуць перажываць па Ім, як перажываюць звычайна па першынцу.
І Карнэлій гаворыць: «Чатыры дні таму а дзявятай гадзіне я посціў і маліўся я ў сваім доме, і вось, паўстаў перада мною муж у бліскучым адзенні,
Як прайшлі тыя дні, мы выправіліся і пайшлі, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзбярэжжы палі мы на калені і маліліся,
збяры ўвесь народ, мужчын і жанчын, дзяцей і чужынцаў, якія пражываюць у брамах тваіх, каб яны слухалі і вучыліся ды каб баяліся Госпада, Бога вашага, і бераглі, і спаўнялі ўсе словы гэтага закону.
Тады Ешуа разадраў адзенне сваё і ўпаў тварам на зямлю перад каўчэгам Госпада, як ён сам, так і ўсе старэйшыны Ізраэля, аж да вечара; і пасыпалі попелам свае галовы.
Не апусціў Ешуа анічога з таго, што загадаў Майсей, але ўсё прачытаў перад усім сходам Ізраэля, перад жанчынамі, і дзецьмі, і чужынцамі, якія між іх пражывалі.