СУДЗЬДЗЯЎ 16:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады адкрыў ён ёй усё сэрца сваё і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакраналася лязо, бо я ад улоння маці сваёй — назір Божы; калі б абгалілі галаву маю, адышла б ад мяне сіла мая, і зрабіўся б я слабым, і стаў бы, як іншыя людзі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адкрыў ён усё сэрца сваё, і сказаў ёй: «Ніколі галавы маёй не дакраналася лязо, бо я — назір Божы ад улоньня маці маёй. Калі абгаліць мне [галаву], адыйдзе ад мяне сіла мая, і я стануся слабы, як іншыя людзі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, і сказаў ёй: брытва не краналася галавы маёй; бо я назарэй Божы ад чэрава маці маёй. Калі ж астрыгчы мяне, дык адступіць ад мяне сіла мая; я зраблюся слабы, і буду, як усе іншыя людзі. |
Не верце прыяцелю, не спадзявайцеся на блізкага, ды ад той, якая спіць у абдымках тваіх, сцеражы дзверы вуснаў сваіх;
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі мужчына або жанчына складуць зарок назіру, каб пасвяціць сябе Госпаду,
Увесь час аддзялення яго хай нажніцы не дакрануцца да галавы яго аж да заканчэння часу, на які ён прысвячае сябе Госпаду; хай будзе ён святы ды мае даць свабоду валасам расці на галаве.
А Паўла, яшчэ шмат дзён прабыўшы там, развітаўся з братамі ды разам з Прысцылай і Аквілам паплыў у Сірыю, а ў Кенхрах абстрыг галаву, бо такое зрабіў абяцанне.
бо пачнеш і народзіш сына, галавы якога не дакранецца лязо: ён будзе назірам Божым ад улоння маці і ён пачне выратоўваць Ізраэль з рук філістынцаў».
І паколькі яна яму дакучала і штодзень мучыла безупынна яго, то душа яго самлела і аж да смерці знемагла.
Яна, зразумеўшы, што ён адкрыў ёй усю сваю душу, паслала да валадароў філістынцаў, кажучы: «Прыйдзіце яшчэ раз, бо адкрыў ён цяпер мне ўсё сваё сэрца». Яны прыйшлі, узяўшы грошы, якія ёй паабяцалі.