і сказаў ім Ізаак: «Чаго вы прыйшлі да мяне, чалавека, якога зненавідзелі і выгналі ад сябе?»
СУДЗЬДЗЯЎ 11:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зненавідзелі мяне і не выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыйшлі да мяне, калі бяда вас прыціснула». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён ім адказаў: «Ці ж вы не зьненавідзелі мяне і ня выкінулі мяне з дому бацькі майго? А цяпер прыходзіце да мяне, калі бяда вас прыціснула». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ефтай сказаў старэйшынам Галаадскім: ці ж ня вы зьненавідзелі мяне і выгналі з дому бацькі майго? навошта ж прыйшлі да мяне цяпер, калі вы ў бядзе? |
і сказаў ім Ізаак: «Чаго вы прыйшлі да мяне, чалавека, якога зненавідзелі і выгналі ад сябе?»
Лепш прадаць яго ізмаэльцам, і рукі нашы не спаганім. Ён усё ж брат наш і цела наша». І згадзіліся браты на яго прапанову.
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.
Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.
І сказалі яму: «Хадзі і будзь нашым кіраўніком, і будзем ваяваць супраць сыноў Амона».