РЫМЛЯНАЎ 9:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі яны былі яшчэ не народжаны ды нічога не ўчынілі: ані дабра, ані зла, – каб заставаўся Божы намер адносна выбрання, – Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі яны яшчэ не былі нарадзіўшыся і не зрабілі нічога добрага ці ліхога, каб вызначэньне Божае заставалася паводле выбраньня, не праз учынкі, але праз Таго, Хто кліча, Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо калі яны яшчэ не нарадзіліся і не зрабілі нічога добрага альбо благога (каб у пастанове Бог быў вольны выбіраць |
Прысягнуў Госпад Магуццяў, кажучы: «Сапраўды, як задумаў, так станецца, ды як вырашыў, так здзейсніцца.
Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.
Задрыжыць зямля і затрасецца, бо споўніцца задума Госпада супраць Бабілона, каб учыніць зямлю Бабілона пустыннай і бязлюднай.
як напісана: «Устанавіў Я цябе бацькам многіх народаў», – перад Богам, Якому ён паверыў, як Таму, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае існым.
Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажадлівасцях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.
просячы і пацяшаючы, пераконвалі жыць дастойна Бога, Які паклікаў вас да Валадарства Свайго і славы.
Які збавіў нас і паклікаў святым пакліканнем не паводле нашых спраў, але паводле пастановы Сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысце Ісусе спрадвеку,
дык не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы выканалі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым,
А Бог усякае ласкі, Які вас паклікаў да вечнай славы Сваёй у Хрысце Ісусе, пасля нядоўгага цярпення [вашага] Сам вас удасканаліць, зробіць непарушнымі, угрунтуе, падмацуе.
Дык тым больш, браты, старайцеся ўгрунтаваць сваё пакліканне і выбранне. Гэтак бо робячы, ніколі не спатыкнецеся.
Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён – Госпад пануючых і Валадар валадароў; і разам з Ім пакліканыя, і выбраныя, і верныя».