Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.
РЫМЛЯНАЎ 8:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як напісана: «Дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз». Біблія (пераклад А.Бокуна) Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз». Біблія (пераклад В. Сёмухі) «за Цябе забіваюць нас кожнага дня; лічаць нас за авечак, на зарэз асуджаных». |
Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.
Павярнуў Ты нас на ўцёкі перад непрыяцелямі нашымі; і тыя, што ўзненавідзелі нас, разрабавалі для сябе.
Здзекаваліся з Яго, але Ён Сам паддаўся і не адкрыў вуснаў Сваіх; як ягня, на зарэз ведзенае, ды як авечка маўчыць перад стрыгалямі, — не адкрыў Ён вуснаў Сваіх!
Вось, я быў, быццам ягня ціхае, якога вядуць на зарэз, і не ведаў, што супраць мяне маюць яны ліхія намеры: «Ссячэм дрэва ў свежасці яго ды вырвем яго з зямлі жывых, хай імя яго не ўспамінаецца болей».
Ты ж, Госпадзе, ведаеш мяне, бачыш мяне і даследуеш сэрца маё, што яно з Табою. Аддзялі іх, як авечак на зарэз, і складзі іх у ахвяру на дзень знішчэння.
Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.
Але я не дбаю лішне пра сваю душу, абы толькі ў радасці завяршыць шлях мой і служэнне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса: сведчыць пра Евангелле ласкі Божай.
А месца Пісання, што ён чытаў, было гэткае: «Як авечка на зарэз вядзецца, ды як ягня безгалосае перад стрыгалямі, – так не адкрыў Ён вуснаў Сваіх.
Я штодня паміраю, і гэта праз ваша ўхваленне, браты, якое маю ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.
Бо думаю, што Бог нас, Апосталаў, паставіў як апошніх, быццам на смерць асуджаных, бо сталіся мы відовішчам для свету, для анёлаў і для людзей.
Але мы самі ў сабе мелі прысуд смерці, каб не пакладаліся на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых.
Паслугачы Хрыста? Здурэўшы кажу – дык і я куды больш: у большай спрацаванасці, у шматлікіх вязніцах, звыш меры ў плягах, часта пры смерці;
быццам няведамыя, ды вядомыя, быццам паміраючыя, а, вось, жывём, быццам караныя, але не забітыя на смерць,
каб пазнаць Яго, і магутнасць уваскрэсення Яго, і супольнасць пакут Яго, каб упадобніцца смерці Яго,